Паводле гэтай крыніцы, Валер Леванеўскі дамагаецца пакараньня кіраўнікоў адміністрацыі калёніі, якія, як ён лічыць, шматразова парушалі ягоныя правы і правы іншых вязьняў — напрыклад, два тыдні таму Валера Леванеўскага не пусьцілі на пахаваньне бацькі.
У адміністрацыі Івацэвіцкай калёніі адмовіліся камэнтаваць зьвесткі пра галадоўку Валера Леванеўскага.
Гэта ня першая галадоўка Валера Леванеўскага ў калёніі. Апошняя ягоная галадоўка цягнулася 17 дзён і закончылася 30 лістапада.
Нагадаем, Валер Леванеўскі пакараны на 2 гады зьняволеньня за паклёп на прэзыдэнта. Арганізацыя “Міжнародная амністыя” абвясьціла яго вязьнем сумленьня.