Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтуховіч не спыняе галадоўкі


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча ў рэспубліканскім турэмным шпіталі ў Менску наведала яго гарадзенская адвакатка Галіна Іванова.

Паводле адваката, ён працягвае галадоўку, якую пачаў 73 дні таму, і не зьбіраецца яе спыняць. Мікалай Аўтуховіч папрасіў перадаць сваім родным віншаваньні з надыходзячым Новым годам, а таксама просьбу, каб яму прывезьлі цёплыя рэчы і прыбор для галеньня.

Нагадаем, ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч абвясьціў галадоўку за кратамі, пратэстуючы супраць свайго арышту. Яго абвінавачваюць ва ухіленьні ад выплаты падаткаў, што пацягнула страты для бюджэту ў асабліва буйным памеры. Крымінальная справа супраць прадпрымальніка датычыць другой часткі артыкула 243, якім прадугледжана пакараньне — ад трох да сямі гадоў зьняволеньня, з канфіскацыяй маёмасьці альбо безь яе. Сьледзтва па справе скончана, а тэрмін утрыманьня пад вартай для Аўтуховіча працягнуты да 14 студзеня. Каля двух тыдняў таму ў сувязі зь ягоным станам здароўя арыштаванага прадпрымальніка перавезьлі са сьледчага ізалятара гарадзенскай турмы ў Менск — у турэмны шпіталь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG