Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Чалавек, аб якім сапраўды можна сказаць, што ён ня мае нічога, але ўсё мае”.


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 26 сьнежня

“Беларуская крыніца”, 1935 год:

“Увесь зьмест хрысьціянскіх Калядаў у тым, што яны выражаюць іменна гэны адвечны закон імкненьня чалавека да лепшага жыцьця, да жыцьця праўдзівейшага, справядлівейшага і паказваюць дарогу рэалізаваньня гэтага імкненьня. Хрыстос дзіця нязначны, убогі і слабы, а ў сутнасьці рэчы ён магутны і безгранічна вялікі, бо ён Бог. Чалавек, аб якім сапраўды можна сказаць, што ён ня мае нічога, але ўсё мае”.

“Вечерний Минск”, 1985 год:

“Той камсамольскі сход, які адбыўся ў краме №33 Заводзкага райхарчгандлю, запомніўся надоўга. На ягоным парадку дня было адно пытаньне: “Аб залічэньні ў штат крамы Героя Савецкага Саюзу Мікалая Чэпіка”… “Дотык да подзьвігу, — гаворыць дырэктар крамы Ганна Міхайлаўна Зайцава, — зрабіў наш дружны калектыў яшчэ больш згуртаваным. Усе працаўнікі зрабілі важкі ўнёсак у выкананьне пяцігадовага пляну, працуюць так, каб не было сорамна перад памяцьцю залічанага ў калектыў героя. Нядаўна мы наведалі радзіму Мікалая Чэпіка ў Блужы Пухавіцкага раёну, сустракаліся зь ягонымі бацькамі, навучэнцамі мясцовай школы. У нас зь імі склаліся цесныя сяброўскія сувязі”.

“Народная Воля”, 1995 год. Ул.Ефанаў піша:

“Каля году назад (яшчэ да гісторыі зь “белымі плямамі”) у прэсе праскочыла паведамленьне пра тое, што экспэрты адной міжнароднай арганізацыі склалі мапу Эўропы, з дапамогай якой праілюстравалі ступень свабоды друку ў краінах кантынэнту. Уся Заходняя Эўропа, большасьць краінаў былога сацлягеру пазначаныя на ёй белым колерам. Расея, Украіна, Турцыя і яшчэ некалькі краінаў атрымалі шэры колер — лічылася, што ў іх свабода прэсы на той час была абмежаваная. І, нарэшце, тры чорныя плямы: Сэрбія, Босьнія, Беларусь… Тады гэтая інфармацыя выклікала ўсьмешку. Сёньня нам не да жартаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG