Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Rzeczpospolita": “Менск рэанімуе Сталіна”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польская прэса зьмяшчае апошнім часам шмат матэрыялаў, прысьвечаных вяртаньню ў Беларусі сымболікі, зьязанай са Сталінам. Паводле шэрагу адмыслоўцаў, гэта стала магчыма, бо падобную палітыку вядзе таксама расейскае кіраўніцтва.

“Сталін як жывы ў Беларусі” – такі загаловак мае матэрыял ў аўтарытэтным польскім штодзёньніку “Rzeczpospolita”. Газэта піша:

“Менск рэанімуе Сталіна”. Ягонае імя вярнулася на будынак вайсковай акадэміі, адкрыты турыстычны маршрут “лінія Сталіна” а ў кнігарнях з’явілася новая кніжка пра яго. Да гэтага беларускае тэлебачаньне паказала фільм “Генералісімус”, у якім, паводле гісторыкаў, усхваляецца Сталін і ідэалы сталінізму”, - адзначае “Rzeczpospolita”.

Іншыя мэдыі зьвяртаюць ўвагу на тое, што адна з галоўных думак фільму – паказаць, што сам Сталін быў нядрэнны і жадаў зрабіць добра, толькі яму перашкаджала ягонае атачэньне, а гэта, як мяркуюць назіральнікі, спроба працягу культываваньня сярод беларусаў даўно вядомага міту пра “добрага цара, які проста ня ведае, якія дрэнныя ягоныя чыноўнікі”.

Падкрэсьліваецца таксама выразная антысеміцкая лінія фільму “Генералісімус”.

Між тым гісторык, прафэсар Юзэф Шаняўскі кажа, што Сталін і іншыя савецкія кіраўнікі ніколі не лічыліся з лёсамі іншых падуладных народаў і таму захапленьне беларускіх уладаў ягонай асобай абсалютна неабгрунтаванае.

(Шаняўскі: ) “Палякі павінны былі быць гарматным мясам для расейскіх генералаў і маршалаў, якія плянавалі ў будучым напад на Заходнюю Эўропу, гэтаксама, як і іншыя народы, у тым ліку, гарматным мясам павінны былі быць і беларусы”.

Паводле Юзэфа Шаняўскага, вяртаньне Сталіна ў Беларусь стала магчымым, бо падобную палітыку вядзе і расейскае кіраўніцтва:

(Шаняўскі: ) “Уладзімір Пуцін адбудоўвае расесйкую імпэрыю на двух асноўных прынцыпах – ён бярэ найгоршыя элемэнты царскай імпэрыі і камуністычнай імпэрыі” .
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG