(Карэспандэнт: ) “Па Беларускім тэлебачаньні скончыўся паказ фільму “Генэралісімус”, у якім паказаны станоўчы вобраз Іосіфа Сталіна. Ці глядзелі вы гэты фільм?”
(Спадарыня: ) “Глядзела”.
(Карэспандэнт: ) “І якое ў вас стаўленьне да гэтага фільму?”
(Спадарыня: ) “Неадназначнае. Праўда ня простая рэч. Так, што фільм сёньня патрэбны. Трэба каб моладзь яго паглядзела, але ёй не цікава. Гэта фільм сёньняшняга дня. Нельга забываць гісторыю”.
(Спадарыня: ) “Я глядзела. Стаўлюся неадназначна. Цяпер шмат рознай інфармацыі, і ў мяне ёсьць свая думка”.
(Спадар: ) “Я глядзеў. У свой час я абараняў тэму па Сталіну. Мне фільм спадабаўся, спадабаліся факты расьсьледаваньня, доказы. На сёньняшні момант паказана тое, што не паказвалі раней. Вельмі цікавы фільм. Чалавек зьдзейсьніў шмат няслушнага ў адносінах да людзей. Масавыя рэпрэсіі, адносіны да свабоды ў яго былі адназначныя. Большасьць людзей расстрэльвалі, высылалі ў лягеры, людзі некуды зьнікалі”.
(Пэнсіянэр: ) “Глядзеў. Я паважаю Сталіна, бо ён быў вялікім чалавекам. А тое, што цяпер пра яго гавораць – усё гэта лухта”.
(Спадар: ) “Цяпер многа пішуць у газэтах, што яго падменьвалі двайнікамі. Так, што я пакуль у задуменьні”.
(Пэнсіянэрка: ) “Я не глядзела і не хацела б глядзець. Бо ўсё гэта абрыдла. Сталін нібыта пры жыцьці быў добры, яшчэ нехта будзе добрым, а потым стане кепскім. Чаго на іх глядзець. Лепш паглядзець як аздараўляюцца каханьнем”.
(Пэнсіянэр: ) “Мне здаецца праўду там паказалі. Што ён чыніў тое й паказалі. Ягоныя памагатыя чынілі. Калі б гэтыя зьнізу не памагалі, мне здаецца, ён бы нармальна сябе паводзіў”.
(Спадарыня: ) “Я пераключыла на адну сэкунду. Бачу ганаровая стужка, генэралісімус і гаворыцца пра нейкія там дасягненьні. Я была ў шоку, у жаху, я не магла гэта глядзець.
Месяц таму я набрала сваё прозьвішча ў інтэрнэце і знайшла дакладную дату расстрэлу свайго прадзеда. 1 красавіка, гадзіна ночы. Ён быў сьвятаром. Зразумейце, у мяне ня можа быць ніякіх добрых пачуцьцяў да гэтай асобы, ні да яе рэжыму, ні да таго, што адбываецца”.