Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт абароны журналістаў асудзіў Лукашэнкаўскія папраўкі


Радыё Свабода Камітэт абароны журналістаў – міжнародная няўрадавая арганізацыя зь сядзібаю ў Нью-Ёрку – выказала глыбокае шкадаваньне ў сувязі з падпісанымі Аляксандрам Лукашэнкам зьменамі ў Крымінальны й Крымінальна-працэсуальны кодэксы.

“Абуральна, што беларускія ўлады робяць крытыку крымінальна каральнай”, – заявіла выканаўчая дырэктарка камітэту Эн Купэр. На яе думку, зьменамі ў крымінальнае заканадаўства прэзыдэнт Лукашэнка “пакінуў апазыцыю па-за законам”.

Папраўкі ў Крымінальны кодэкс Беларусі прадугледжваюць, у прыватнасьці, турэмнае пакараньне за дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь і яе органаў улады, а таксама за заклікі, якія могуць нанесьці шкоду бясьпецы Беларусі.

Гл. таксама: • Міжнародная рэакцыя на папраўкі ў Крымінальны кодэкс • Рада БНР: папраўкі Лукашэнкі – гэта легалізацыя тэрору • У Савеце Рэспублікі зацьвердзілі папраўкі да Крымінальнага кодэксу аднагалосна і без дыскусіі • Статкевіч: "Улада вельмі баіцца свайго народу, гэта ўжо панічны страх" • Палітыкі камэнтуюць Лукашэнкаўскія папраўкі • Папраўкі прэзыдэнта ў Крымінальны кодэкс прынятыя Палатай прадстаўнікоў бязь зьменаў • Вольга Абрамава пра папраўкі ў Крымінальны кодэкс: “Ствараецца інстытут закладнікаў” • Якая рэакцыя жыхароў Менску на папраўкі ў Крымінальны кодэкс? • Старшыня КДБ С.Сухарэнка: “Гэта ня будзе паўтарэньнем 1937 году” • Марэк Буцька: Ці можна цяпер сказаць пра Беларусь, што гэта на 100% таталітарная дзяржава? Так! • Барабара Кудрыцка: Гэта праява сапраўднага, канкрэтнага тэрору • Анджэй Адамчык: Гэта відавочнае абмежаваньне свабоды слова • За "дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь" можна будзе атрымаць 2 гады • Праваабаронцы патрабуюць ад А.Лукашэнкі адклікаць папраўкі • Валянцін Стэфановіч: калі б дэпутаты не хацелі прымаць гэтыя папраўкі, яны б за іх не галасавалі • Богдан Кліх: “Такое права нельга паважаць” • Вацлаў Станкевіч: Беларускія улады надалей самаізалююцца • Акадэмік Вайтовіч: “Дыктатар хоча быць дыктатарам да канца жыцьця” • Амэрыканскі Камітэт па абароне журналістаў выступае супраць паправак Лукашэнкі • Вітаўт Кіпель: Мова паправак нагадвае мне 1940-ы сталінскі год • Мін’юст: суды гатовыя да выкананьня паправак у Крымінальны кодэкс
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG