Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Гайдукевіч падаў заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы


Алесь Дашчынскі, Менск Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч падаў дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы з 3073 чалавек. Усе яны напісалі заявы, што згодныя зьбіраць подпісы менавіта за спадара Гайдукевіча. Кіраўніком групы прызначаны Ўладзімер Карунас.

Заява спадара Гайдукевіча паступіла ў ЦВК другой, пасьля Зянона Пазьняка. Чаму спадар Гайдукевіч прапануе такую вялікую колькасьць сяброў ініцыятыўнай групы, калі паводле закону ён мог падаць толькі 100 чалавек? Дарэчы, на выбарах 2001 году ў яго была ў паўтара разу меншая група.

(Гайдукевіч: ) “Адабраны найлепшыя баявыя штыкі. Мы ўлічылі меркаваньне рэгіёнаў. Не забывайцеся, вельмі цяжкі пэрыяд — Новы год, Каляды, зіма і гэтак далей. Тут трэба ўлічваць моманты, якія ўзьніклі. Таму што людзі многія будуць сьвяткаваць. Мы ж павінны ўжо зьбіраць подпісы ў гэты час. Мы вырашылі, што гэта найбольш аптымальны варыянт, найбольш аптымальная лічба”.

Сяргей Гайдукевіч разьлічвае сабраць значна больш за 100 тысяч подпісаў выбарнікаў. І абяцае пратэставаць, калі ягоную групу не зарэгіструе Цэнтравыбаркам. Чаму ж спадар Гайдукевіч апярэдзіў Аляксандра Лукашэнку, які яшчэ не падаў дакумэнтаў на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы?

(Гайдукевіч: ) “А мне кожны дзень важны для збору подпісаў. Будзьце ласкавы, мне празь пяць дзён пасьведчаньне. Мне кожны дзень важны, калі мне выдадуць — 28-га ці 29-га. Для мяне вельмі важна. Галоўнае, каб Мілінкевіч здаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG