У рэгіёне цяпер фармуецца 27 тэрытарыяльных камісіяў па выбарах прэзыдэнта Беларусі.
Распавядае кіраўнік штабу адзінага кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі Ўладзімер Кацора:
(Кацора: ) “Наша кааліцыя, наш гомельскі абласны штаб праз нашы структуры і проста праз грамадзянаў ужо вылучыў, і мы здалі дакумэнты (заявы грамадзянаў) пра вылучэньне ў абласную тэрытарыяльную камісію. Ва ўсе раённыя камісіі ў горадзе Гомелі ўжо прайшло вылучэньне, здадзены адпаведныя дакумэнты”.
Паводле кіраўніка рэгіянальнага штабу, прадстаўнікі апазыцыі скіраваны таксама ў большасьць тэрытарыяльных камісіяў сельскіх раёнаў. Зроблена гэта пераважна шляхам збору подпісаў грамадзянаў, бо многія партыйныя структуры незадоўга да абвяшчэньня выбараў былі зьліквідаваны з прычыны немагчымасьці мець юрыдычныя адрасы ў жылых дамах. У пяці раённых тэрытарыяльных камісіях, хутчэй за ўсё, ня будзе прадстаўнікоў апазыцыі.
(Кацора: ) “Я думаю, што толькі ў пяць раённых тэрытарыяльных камісіяў мы ня зможам вылучыць нашых людзей, таму што там няма дастаткова нашых актывістаў, няма партыйных структураў. Гэта Веткаўскі раён, Брагінскі, Хойніцкі, Нараўлянскі і Ельскі раёны”, — распавёў Уладзімер Кацора.
Апазыцыйныя актывісты сутыкнуліся з тым, што ў некаторых раёнах выканкамы пакуль ня вызначылічся, каму рэгістраваць заявы пра вылучэньне прэтэндэнтаў у выбарчыя камісіі.
Пра свой досьвед паходу ў Гомельскі сельскі райвыканкам апавядае сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэй Толчын. Пасьля блуканьняў па кабінэтах ён прыйшоў у арганізацыйны аддзел райвыканкаму:
(Толчын: ) “Там сядзелі спэцыялісты, а загадчыка аддзелу не было. Я кажу: зарэгіструйце, калі ласка, вось гэтую калектыўную заяву, зробленую паводле артыкулу 33 Выбарчага кодэксу. Яны на мяне дзіка паглядзелі і сказалі, што трэба чакаць загадчыка”.
Пасьля доўгіх чаканьняў ужо з новага заходу спадар Толчын усё-такі здаў калектыўную заяву грамадзянаў у прыёмны пакой райвыканкаму. Ён жа засьведчыў, што людзі бяз боязі ставілі свае подпісы за вылучэньне прадстаўнікоў апазыцыі ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, якія павінны быць сфармаваны не пазьней за 28 сьнежня.