Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне “Свабоды”: якую падзею 2005 году вы лічыце найважнейшай?


Ганна Соусь, Менск З гэтым пытаньнем нашая карэспандэнтка зьвярнулася да людзей на менскіх вуліцах.

(Спадар: ) “Будаўніцтва бібліятэкі”.

(Спадар: ) “Падзея 2005 году? Абвяшчэньне выбараў”.

(Спадар: ) “Вы бачылі, як адкрывалі тры станцыі мэтро? Я лічу гэта важнай падзеяй 2005 году”.

(Спадарыня: ) “Падзея?.. Гэты год вельмі дрэнны для мяне. Вока траўмавала на лецішчы, дык цяпер сьляпая на адно вока”.

(Спадарыня: ) “У сына вясельле было”.

(Спадарыня: ) “Наша зорачка перамагла на “Эўрабачаньні”. Гэта найбольш запомнілася, больш нічога”.

(Спадар: ) “Сэсію не магу здаць”.

(Спадар: ) “Падзея? Можа, перамога на “Эўрабачаньні”. 60-годзьдзе перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне я таксама лічу найважнейшай датай”.

(Карэспандэнтка: ) “А для вас асабіста?”

(Спадар: ) “Паступленьне ў каледж”.

(Спадар: ) “Безумоўна, мой дзень народзінаў, які быў у лістападзе”.

(Спадар: ) “Магчыма, гэта перамога Вольгі… не, Ксеніі на дзіцячым “Эўрабачаньні”. А я інстытут скончыў, працу знайшоў, гэта таксама дастаткова добрая падзея”.

(Спадар: ) “Магчыма, прыняцьцё новых правілаў дарожнага руху. Я – малады кіроўца. Правілы сталі больш жорсткімі, і таму, натуральна, трэба больш увагі надаваць, калі едзеш за рулём”.

(Спадар: ) “На маю думку, ніякай найважнейшай падзеі сёлета не адбылося. Усё вельмі змрочнае, мне падаецца”.

(Карэспандэнтка: ) “А для вас асабіста?”

(Спадар: ) “Беднасьць і галеча”.

(Спадар: ) “Амэрыка заблыталася. Беларусь усялякую ініцыятыву скавала новым законам “Аб дыскрэдытацыі Беларусі”. А “Свабода”… Пакуль мы яе можам слухаць”.

(Спадарыня: ) “Пэнсіі маленькія, не хапае. Якія там падзеі? Працую ўжо трынаццаць гадоў пасьля пэнсіі, вось і ўсе мае падзеі”.

(Спадарыня: ) “Пасяліліся ў новую кватэру і адпачылі нарэшце…”

(Спадар: ) “Вам, можа, не спадабацца — тое, што Лукашэнка зьбіраецца зноў стаць прэзыдэнтам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG