Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Апазыцыйныя дзеячы паехалі ў Маскву, каб амэрыканскія Яўлінскія дапамагалі ім грашыма?"


Радыё Свабода Водгукі слухачоў – 21 сьнежня. Званок на Свабоду. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць сваё паведамленьне на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьці за выказваньні слухачоў.

(Яцкевіч Аляксандар, Віцебск: ) “Хачу вось што сказаць. Па фальсыфікаваным дадзеным мяне цягнуць у суд. Павінен быць суд у тым, што я неадэкватна паводжу сябе на працы. Усё гэта робіцца, каб мяне звольніць з працы, таго, хто піша музыку, вершы, памаляваць можа, карацей, беларуса. Каб вы ведалі. Усяго добрага”.

(Спадарыня: ) “Добрай раніцы, шаноўная Свабода! З надыходзячым сьвятам Вас! Самага найлепшага Вам! Шаноўная Свабода, я люблю вас слухаць, бо вы гаворыце толькі праўду. Люблю я вас, Свабода, люблю Амэрыку, люблю кіраўніцтва амэрыканскае”.

(Пятро Пятровіч Баравік, Новалукомль: ) “Справа ў тым, што я прымаў Ягора Маёрчыка тут, у нас, у Чашніках, мы езьдзілі па Чашніцкаму раёну. А цяпер пачалося ў мяне неверагоднае! На мяне ідзе ціск: быццам бы, я капялюш скраў, шапку гэтую норкавую. Я не рабіў нічога падобнага, а на мяне вешаюць сабак нейкіх. Я ня ведаю чаму гэта, і мне гэта не падабаецца. Прабачце, калі ласка, я хачу абарону, каб за мяне заступіліся”.

(Спадар: ) “Па вашым радыё перадалі, што некалькі кандыдатаў у прэзыдэнты ў Маскве сустракаліся з СПС правымі і “Яблоком”. Вы ведаеце, гэта ўжо пытаньне. Бо СПС правыя і “Яблоко” – гэта ўжо прафашысцкія арганізацыі, праамэрыканскія. Ці яны паехалі, каб амэрыканскія Яўлінскія дапамаглі ім грашыма? Скажыце, у чым справа? Чаму яны паехалі да ворагаў Расеі, да ворагаў славянскага народу? Гэтыя дзьве партыі ўсё робяць для таго, каб зьнішчыць Расею, прынізіць яе, каб яна калёнія стала, каб там янкі гаспадарнічалі. Не, мае дарагія, калі гэта так (а вы напэўна ня хлусіце, вы, здаецца, ніколі ня хлусіце), то за гэтых людзей ня толькі галасаваць ня будзем, але і думаць нават пра іх!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG