18-цігадовы Аляксандр Шуманскі страціў веру, што хутка атрымае страхоўку. 7 сьнежня ён трапіў у кардыялягічнае аддзяленьне другога клінічнага шпіталя пасьля таго, як намагаўся ўвайсьці ў тралейбус № 29 на прыпынку ля заводу “Гарызонт”. Юнака ўдарыла токам і ён страціў прытомнасьць. Нехта з пасажыраў выклікаў “хуткую”. Днямі Аляксандр выйшаў са шпіталя. Мэдыкі далі заключэньне, што ад удару электратокам у яго адбылося такое пашкоджаньне ўнутраных органаў, што цяпер трасецца галава і ёсьць праблемы з сэрцам.
Аляксандра Шуманскага ў шпіталі наведала супрацоўніца страхавой кампаніі “Белэксімгарант”. Хлопец быў упэўнены, што ён атрымае страхоўку. Яму казалі, што яе мінімальны памер 600 эўра, а максымальны – 5 000. Пасьля выпіскі са шпіталя Аляксандр даведаўся, што страхоўку атрымае толькі пасьля таго, як прынясе заключэньне судмэдэкспэртаў аб пашкоджаньнях. У міліцыі Цэнтральнага раёну, куды ён прыйшоў разам са сваім бацькам, накіраваньня на судмэдэкспэртызу не далі. Міліцыянты параілі зьвярнуцца ў іншую структуру.
Маці Аляксандра, Іна Шуманская, казала Свабодзе, што хлопца трэба лячыць, але матэрыяльныя страты ляглі на сям’ю.
(Шуманская: ) “Я непакоюся за стан здароўя майго сына. Хлопец быў здаровы. Не пасьпеў зайсьці ў тралейбус, як яго ўдарыла токам. Цяпер мы шмат грошай трацім на лекі і на працэдуры. Вельмі хвалююся за яго здароўе. Той тралейбус 29-ты дагэтуль знаходзіцца на лініі. Мы ім карыстаемся, але баімся цяпер туды заходзіць. Не дай, Божа, каб яшчэ хто пацярпеў.”
Гаворыць Аляксандр Шуманскі:
(Аляксандр: ) “У страхавой кампаніі мне казалі, што заплацяць 600 эўра як мінімум. Насамрэч, не так усё проста. Цяпер мне патрэбна сабраць шмат дакумэнтаў, каб даказаць, што я пацярпеў на грамадзкім транспарце. Мэдыкі мне казалі, што трэба доўгі час лячыцца, але наступствы ад удару токам да канца не зьнікнуць.”
У тралейбусах ад удару токам цягам трох месяцаў пацярпелі 6 чалавек. Дар’я Голуб загінула, а Ала Сінюк, Тамара Патаповіч, Вольга Ігнатовіч, Зьміцер Сайько і Аляксандр Шуманскі пасьля ўдару электратокам трапілі ў шпіталі. Паводле сьмерці Дар’і распачата крымінальная справа.
Кіраўнік сьледчага аддзела ў транспартных здарэньнях менскай міліцыі Зьміцер Кісель паведаміў Радыё Свабода, што толькі той тралейбус, у якім загінула дзяўчына, зьняты з маршруту. Тыя ж, у якіх адбыліся інцыдэнты, працягваюць вазіць пасажыраў. Сьледчая група зафіксавала выпадкі і дадала іх у крымінальную справу, але гэта ніяк не паўплывае на выплату страховак. Задача сьледчых высьветліць прычыны здарэньняў і знайсьці вінаватых.
(Кісель:) “Правяраюцца ўсе падобныя факты. Ім дадуць ацэнку. Будуць праводзіцца складаныя тэхнічныя экспэртызы. Дзеля аб’ектыўнасьці магу сказаць, што цягам двух-трох месяцаў мы завяршым гэтую справу.”
Кіраўнік сьледзтва Зьміцер Кісель паведаміў, што пра інцыдэнты ў тралейбусах сьледчыя ведаюць выключна са СМІ, дакладней з “Комсомольской правды”, бо чытаць, як раней, недзяржаўныя газэты, не маюць магчымасьці.
Кіраўнік сьледчага аддзелу паведаміў Свабодзе, што калі б пацярпелыя грамадзяне непасрэдна зьвярталіся ў сьледчую групу, то гэта б паскорыла высьвятленьне прычынаў небясьпекі. Кіраўнік сьледзтва прапануе тэлефанаваць на нумар 222-25-10.