"Народная Воля" друкуе заяву патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах Васіля Лявонава, Аляксандра Ярашука і Ўладзімера Парфяновіча "Мы ня будзем удзельнічаць ў выбарчым фарсе".
Прэзыдыюм Вышэйшага Гаспадарчага суду абавязаў БГК заплаціць падатак у суме 75 тысяч даляраў, налічаны з тэхнічнай грашовай дапамогі па лініі міжнароднай праграмы ТАСIS для Беларусі. "Улады маюць намер прыхлопнуць Беларускі Гэльсынскі Камітэт" - называецца артыкул у "Народнай Волі". Але, паводле словаў кіраўніцы БХК Тацяны Процькі, афіцыйнае закрыцьцё арганізацыі ніяк не адаб''ецца на праваабарончай дзейнасьці камітэту і яго сяброў.
"Своечасова сысьці - гэта прыкмета мудрасьці і адказнасьці". "Народная Воля" зьмяшчае ў чацьвер зварот палітсавету Аб''яднанай грамадзянскай партыі да Аляксандра Лукашэнкі
"Кавалак Амэрыкі ў Бабруйску". У бібліятэцы імя Пушкіна створаны "амэрыканскі куток" . Пасол ЗША ў Беларусі Джордж Крол падараваў дзіцячай бібліятэцы кампутары, аргтэхніку, кнігі, дыскі, касэты - на агульную суму 29 тысяч даляраў. Распавядае журналіст "Бобруйского курьера" Віктар Качан.
(Качан: ) "Пасьля афіцыйнай часткі адбылася прэс-канфэрэнцыя. Самыя цікавыя пытаньні задалі нашы журналісты: "Як ставіцца Джордж Крол на таго, што апошнім часам у афіцыйнай дзяржаўных СМІ Амэрыка асьвятляецца пераважна ў нэгатыўным сьвеце". Ён адказаў, што ставіцца нэгатыўна, згадзіўся, што гэта так і ёсьць".
Сьветлагорски тыднёвік "Ранак плюс" паведамляе пра першыя пераднавагоднія ахвяры.У 10-клясьніка ў руцэ выбухнула пэтарда. У школьніка сур''ёзныя пашкоджаньні рук, апёк твару, адно вока ня будзе бачыць. Юнак у цяжкім стане знаходзіцца ў Гомельским цэнтры мікрахірургіі вока.
У Сьветлагорску пачаўся суд над міліцыянтам, які ў мэдвыцьвярэзьніку выкарыстоўваў такія мэтады ўзьдзеяньня на кліента, што здаровы 29-гадовы мужчына загінуў ад удушэньня. "Ці будуць пакараныя вінаватыя?" - ставіць пытаньне "Ранак плюс".
"Брестский курьер" ў артыкуле "Новыя ахвяры сярод СМІ" паведамляе пра скасаваньне дамоваў аблсаюздруку на распаўсюд баранавіцкай газэты "Intex-press" і "Ганцавіцкага часу".
"Ці будзе выбар на выбарах прэзыдэнта?" "Комсомолка" спрабавала даведацца, хто кіне выклік Лукашэнку, якія суадносіны сіл і шансаў супернікаў, што давядзецца перажыць беларусам, пакуль будзе доўжыцца выбарчая кампанія. Чытайце ў сьвежым нумары "Комсомольской правды" в Белоруссии" прагнозы Глеба Паўлоўскага, Натальлі Пяткевіч, Аляксандра Фядуты, Мікалая Лазавіка, Аляксандра Казуліна.