Меркавалася, што ўсе яны возьмуць удзел у форуме Фонду эфэктыўнай палітыкі Глеба Паўлоўскага, прысьвечаным палітычным вынікам году. Аднак форум перанесены на студзень. Апрача таго, беларускія палітыкі маюць сустрэчы з расейскімі калегамі.
У прыватнасьці, у Аляксандра Мілінкевіча і Сяргея Калякіна былі сустрэчы ў партыі “Яблоко” і СПС, паведаміў Павал Шарамет.
Прэсавая служба адзінага кандыдата ад апазыцыі ніяк не камэнтуе гэтага візыту Аляксандра Мілінкевіча, не пацьвярджае і не абвяргае гэтай інфармацыі. Тое, што ў Маскве знаходзіцца Аляксандар Казулін, “Свабодзе” пацьвердзіла ягоная жонка Ірына.