Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйскіх моладзевых актывістаў судзяць за бел-чырвона-белы сьцяг


Радыё Свабода У Бабруйску працягваецца суд па справе актывіста “Маладога фронту” Дзяніса Буйніцкага і прадстаўніка аб’яднаньня “Моладзь БНФ” Сержука Лацінскага. Іх абвінавачваюць у выкарыстаньні незарэгістраванай сымболікі. 24 кастрычніка падчас канцэрту “Рок за “Баброў” яны паднялі бел-чырвона– белыя сьцягі, пасьля чаго іх затрымалі міліцыянты.

Бабруйскі праваабаронца Ігар Ходзька заявіў, што юнакоў ужо судзілі па гэтым факце, таму іх мусяць апраўдаць. Адразу пасьля канцэрту іх абвінавацілі ў дробным хуліганстве і, паводле рашэньня суду, пакаралі пазбаўленьнем волі на двое сутак. Амонаўцы, якія былі тады сьведкамі ў судовым пасяджэнгьні, сьцьвярджалі, што маладзёны нібыта на іх кідаліся і брудна лаяліся.

Зараз Буйніцкага і Лацінскага прыцягнулі да адказнасьці ў другі раз, але цяпер іх абвінавачваюць у выкарыстаньні незарэгістраванай сымболікі. На сёньняшняе судовае пасядженьне сьведкі-амонаўцы не зьявіліся, у выніку пасяджэньне было перанесенае. Адказьнікі лічаць, што суд скончыцца на іх карысьць. Прайшло амаль два месяцы з часу правядзеньня рок-канцэрту, адпаведна заканчваюцца тэрміны разгляду суду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG