Некалькі дзясяткаў чалавек зьвярнуліся ў суд Ленінскага раёну Менску з пазовамі на адрас “Белпошты”, яны патрабуюць вярнуць магчымасьць выпісваць звыклыя выданьні.
Сёньня адзін з заяўнікаў, Канстанцін Форнель, атрымаў адказ старшыні згаданага суду Л.Жалнерчыка, у якім паведамляецца, што ягоны пазоў будзе разгледжаны толькі ў тым выпадку, калі заяўнік сплаціць да 28 сьнежня судовую пошліну 290 тысяч рублёў. У выпадку, калі грошы ня будуць унесеныя, пазоў будзе лічыцца непададзеным.