Апошні раз нью-ёрскія транспартнікі страйкавалі ў 1980 годзе. Але той страйк адбываўся ўвесну, і гараджанам было лягчэй яго перанесьці. Цяпер жа многім людзям давялося пехам па некалькі кілямэтраў дабірацца да працы марознай раніцай. Прыкладам, 23-гадовая лекарка Фэй Сайман прайшла 8 кілямэтраў.
(Сайман: ) “Гэта жахліва, але, дзякуй Богу, я мае дзьве нагі. Я спадзяюся, што перамовы ўсё ж хутка скончацца нейкім пагадненьнем. Я пагаджаюся, што кожны мае права змагацца за лепшы заробак, аднак, так нечакана спыніць працу, гэта эгаістычна.”
Старшыня Прафсаюзу работнікаў транспарту Роджэр Туса кажа, што яны прынялі прынцыповае рашэньне і заклікаў жыхароў Нью-Ёрку падтрымаць іх. У сваю чаргу мэр Нью-Ёрку Майкл Блумбэрг называе рашэньне прафсаюзу ганебным. На ягоную думку, прафсаюз выказаў тым самым непавагу і да людзей, якіх павінен абслугоўваць, і да закону.
Нягледзячы на боязь, што страйк прывядзе да хаосу, горад усё ж спраўляецца з праблемамі. На вуліцах няма пробак, людзі дабіраюцца да працы і сваімі легкавікамі, і на роварах, і пехам, і аўтастопам. Натуральна, людзі ставяцца да сытуацыі па-рознаму. Нехта злуецца, а нехта ўспрымае сытуацыю з гумарам. 49-гадовая Карэлас Хайці дапамагае ў хатніх умовах хворым людзям. Сёньня яна павінна была аплаціць іхныя рахункі.
(Хайці: ) “Я выйшла а сёмай раніцы. А колькі зараз? 9-30? Ужо болей як дзьве гадзіны ў дарозе... Але ж гэта цудоўна, мне падабаецца. Сустракаеш шмат людзей на вуліцах. Гэта забаўна.”
Тым часам суд ужо прызнаў страйк незаконным і наклаў на прафсаюз штраф памерам 1 мільён даляраў у дзень. Акрамя гэтага, паводле закону штату Нью-Ёрк, за кожны дзень страйку 33 тысяч яго ўдзельнікаў не атрымаюць двухдзённага заробку. Мэр Блумбэрг спадзяецца, што рашэньне суду прымусіць транспартнікаў выйсьці на працу.
***
У Беларусі 10 гадоў таму таксама адбыўся страйк кіроўцаў цягнікоў мэтро. Страйк пачаўся 17 жніўня, прычынай стала аднабаковая зьмена кіраўніцтвам мэтрапалітэна артыкулаў калектыўнай дамовы і тарыфнага пагадненьня.
Перамовы з тагачасным кіраўніком Менгарвыканкаму Ўладзімерам Ярмошынам скончыліся безвынікова. У дэпо “Маскоўская” дзе сабраліся ўдзельнікі страйку ў першы ж дзень прыехаў АМАП і спэцназ МУС. Ужо на наступны дзень страйку былі звольненыя многія машыністы.
На трэці дзень на цягніках менскага мэтро пачалі працаваць чыгуначнікі з дэпо Воршы, Баранавічаў і Менску, а таксама машыністы маскоўскага мэтрапалітэну, запрошаныя менскімі ўладамі.
21 жніўня былі затрыманыя і накіраваныя ў сьледчы ізалятар лідэры страйку – Мікалай Кінах і Ўладзімер Макаўчук, а таксама старшыня Свабоднага прафсаюзу Генадзь Быкаў. Яны былі прысуджаныя да адміністрацыйнага арышту. Быў затрыманы і ўтрымліваўся на тэрыторыі вайсковай часткі адзін зь лідэраў рабочага руху, дэпутат Вярхоўнага Савету Сяргей Антончык.
Падчас страйку і пасьля яго завяршэньня былі звольненыя 56 машыністаў, сьлесараў, электрамэханікаў.