Бабруйскі праваабаронца Ігар Ходзька заявіў, што юнакоў ужо судзілі па гэтым факце, таму іх мусяць апраўдаць. Пасьля канцэрту іх абвінавацілі ў дробным хуліганстве і, паводле рашэньня суду, пакаралі пазбаўленьнем волі на двое сутак. Амонаўцы сьцьвярджалі, што маладзёны нібыта на іх кідаліся і брудна лаяліся.
Актывісты дэмакратычных моладзевых аб’яднаньняў на судзе заявілі, што такое абвінавачаньне ня можа быць праўдай, а іх затрымалі за выкарыстаньне нацыянальнай сымболікі. Амонаўцы ў суд не зьявіліся, што і стала падставай для пераносу судовага пасяджэньня. Адказьнікі лічаць, што суд скончыцца на іх карысьць. Прайшло амаль два месяцы з часу правядзеньня рок-канцэрту, адпаведна заканчваюцца тэрміны разгляду суду.