“У Станькаве, Дзяржынскага раёна, заканчваюцца работы па рэстаўрацыі былога палаца графа Чапскага. Палац, разбураны ў часе грамадзянскай вайны, прадстаўляў з сябе шэдэўр архітэктуры і мастацкай аддзелкі. Кожная з яго 16 залаў і пакояў мела свой стыль… Палац акружаны лесам і прыгожым паркам з 300 дрэў, завезеных сюды графам Чапскім з розных краін Еўропы і Амерыкі, з 15 студзеня запоўняць дзеці мясцовых жыхароў. Тут адкрыта рэспубліканская лясная школа, дзе дзеці змогуць злучыць вучобу з адпачынкам”.
“Звязда”, 1945 год. Са Смаленску:
“20 студзеня гэтага года ў 12 гадзін на гарадской плошчы быў прыведзен у выкананне прыгавор Ваеннага Трыбунала Акругі над асуджанымі да пакарання смерцю праз павешанне нямецка-фашысцкімі зладзеямі… На гарадской плошчы ў часе прывядзення ў выкананне прыгавора Ваеннага Трыбунала прысутнічала каля 50.000 працоўных горада Смаленска і калгаснікаў навакольных раёнаў Смаленскай вобласці, байцы і афіцэры Чырвонай Арміі і прадстаўнікі совецкай прэсы. Аглашэнне і прывядзенне ў выкананне прыгавора было сустрэта прысутнымі адзінадушным адабрэннем”.
“Народная Воля”, 1995 год. Байка “Казёл” Кандрата Крапівы:
“Не помню дзе, У адной авечай чарадзе Павадыром хадзіў казёл. І нават мне пастух казаў, Што быў той барадаты Нішто сабе адміністратар. Ды ў тым загана ўся казлова, Што па-авечы ён — ні слова; Ці не хацеў, ці мо не ўмеў, Ці мо што іншае на ўме Трымаў стары, А толькі факт — не гаварыў. Ды гэта яшчэ мала, Дый невялікая бяда — Ён, кажуць, захацеў, брыда, Каб з ім бляяла Цалютка тая чарада Няйначай, Як па-казлячы, Калі хто “бе”, ён кажа: “Не! Ляпей вучыся ад мяне, І будзеш ты тады бляяць На яць”. А хто не ўмеў бляяць Так чыста, Таго ён лаяў шавіністам. Ці жыў казёл, ці мо ўжо здох, Аб тым дазнацца я не змог, А толькі вось чаго мне злосць, Яшчэ казлы такія ёсьць”.