Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казулін патрабуе ад Фралова выйсьці з Грамады


Алесь Дашчынскі, Менск Лідэр БСДП (Грамада) Аляксандар Казулін патрабуе, каб генэрал Валеры Фралоў падаў заяву аб выхадзе з партыі.

Тлумачыць спадар Фралоў:

(Фралоў: ) “Казулін мне патэлефанаваў і сказаў: “Я прашу напісаць заяву аб выхадзе з партыі, вы робіце раскол у партыі”.

Паводле Валеры Фралова, партыйны статут прадугледжвае вылучэньне лідэра, а не старшыні партыі. Сябра ЦК спадар Фралоў цьвердзіць, што рашэньня зьезду і цэнтральнага камітэту ў гэтым пытаньні не было. У гэтых умовах ён можа вылучацца на выбары гэтак жа, як і Аляксандар Казулін. Таму пісаць заяву пра выхад з партыі генэрал Фралоў не зьбіраецца і працягвае займацца фармаваньнем сваёй ініцыятыўнай групы.

Тым часам актывіст БСДП (Грамада) Уладзімер Нісьцюк цьвердзіць, што пра вылучэньне на выбары спадара Казуліна існуе адпаведнае партыйнае рашэньне. А ўчынак спадара Фралова плянуюць разгледзець адпаведныя партыйныя ворганы.

(Нісьцюк: ) “Спадар Валеры Фралоў, нікому нічога не сказаўшы, абвяшчае пра стварэньне ініцыятыўнай групы. Разумеючы, што асабістых структураў пад кіраўніцтвам яго няма, спадар Фралоў зьвяртаецца шмат да каго зь сябраў нашай партыі, каб яны ўвайшлі ў яго ініцыятыўную групу. Гэта не зусім карэктны ход. А па вялікім рахунку, гэта невыкананьне партыйнага рашэньня”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG