Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваўкавыскую “Местную газету” ня могуць прадаваць нават прадпрымальнікі?


Радыё Свабода У Ваўкавыску на гарадзкім рынку падатковыя інспэктары затрымалі прыватную распаўсюдніцу незалежнай “Местной газеты”. Падатковыя інспэктары склалі на яе пратакол за парушэньне правілаў гандлю. Жанчыну сталага веку абвінавацілі ў тым, што яна прадае газэты без адрыўных талёнаў. Справу перадалі ў суд.

Як паведаміў нашаму радыё супрацоўнік рэдакцыі Аляксандар Барадаўкін, дагэтуль такім чынам газэту ў Ваўкавыску прадавалі некалькі гадоў, і ніхто да прыватных распаўсюднікаў прэтэнзіяў ня меў. Паводле яго, гэта быў дадатковы заробак для многіх пэнсіянэраў.

Месяц таму “Белсаюздрук” і “Белпошта” адмовіліся заключаць дамову на супрацоўніцтва з газэтай у наступным годзе. Яшчэ раней падобная дамова была скасавана з гарадзкімі крамамі. “Местная газета” ўжо больш як паўгоду друкуецца ў Смаленску, паколькі беларускія друкарні адмовілі ў сваіх паслугах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG