Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэстанцкай суполцы "Сьвятло Сьвету" пагражае ліквідацыя


Любоў Лунёва, Менск Суполка была зарэгістраваная ў 1998 годзе ў Менгарвыканкаме. Яна ўваходзіць у аб’яднаньне суполак “Хрысьціянаў поўнага Эвангельля”.

У 2004 годзе вернікі прайшлі перарэгістрацыю. Дамова арэнды скончылася сёлета 31 кастрычніка. Пастар Андрэй Сідар паведаміў “Свабодзе”, што ня можа зарэгістраваць царкву па новым адрасе, бо, паводле яго словаў, чыноўнікі выканкаму забараняюць уладальнікам офісаў даваць вернікам свой адрас.

Пастара суполкі “Сьвятло Сьвету” Андрэя Сідара могуць цяпер штрафаваць за правядзеньне набажэнстваў без дазволу ўладаў, а пасьля двух папярэджаньняў суд можа ліквідаваць суполку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG