Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыпмісіі краінаў Эўразьвязу і ЗША ўзмацнілі візавыя патрабаваньні


Іна Студзінская, Менск Агляд недзяржаўнай прэсы 20 сьнежня.

"БДГ. Деловая газета" падводзіць вынікі году. "Зьнешнія вэктары: што год прайшоўшы нам рыхтуе". Беларусь тайна альбо відавочна канфліктуе з усімі памежнымі дзяржавамі, не зьяўляецца сябрам практычна ніводнай уплывовай рэгіянальнай арганізацыі па-за постсавецкай прасторай (за выключэньнем АБСЭ, якая ў сувязі з маючымі адбыцца прэзыдэнцкімі выбарамі стане ворагам нумар адзін у наступным годзе), а ў сябрах і будучых кармільцах на сёньняшні момант у нас ходзіць адзін толькі далёкі Кітай.

Незвычайны падарунак атрымалі да Новага году беларускія турысты, што выязджаюць у далёкае замежжа. Дыпляматычныя прадстаўніцтвы краінаў Эўразьвязу і ЗША дэ-факта ўзмацнілі патрабаваньні да жадаючых атрымаць візы. Усё больш адмоваў у візах беларусам выдаюць Нямеччына, Францыі і ЗША, паведамляе "БДГ. Деловая газета" у артыкуле "Уезд забаронены".

Крычаўскі "Вольны горад" друкуе артыкул Мікалая Гердзія "Хлусьня". Гэта адказ на артыкул у раённай газэце "Ленінскі кліч" "Як прыстойнага чалавека абліць брудам?" Працягвае рэдактар "Вольнага гораду" Сяргей Няроўны.

(Няроўны: ) "Спадар Гердзій палічыў, што ў гэтым артыкуле ён абражаны. І што ён мае права, каб ягоныя абвяржэньні былі надрукаваныя таксама. Але спадарыня Іўкіна, рэдактар раённай газэты "Ленінскі кліч", адмовіла яму. "Вольны горад" надрукаваў гэты артыкул".

"Витебский курьер" друкуе артыкул "Маркаў кляштар у аблозе". Чатыры гады таму акцыянэры Віцебскага камбіната шаўковых тканін прынялі аднагалоснае рашэньне аб перадачы былога корпусу прадпрыемства, які пуставаў шмат гадоў, праваслаўнай царкве. Эпархія зрабіла капітальны рамонт, уклаўшы амаль 30 тысяч даляраў. Пад дахам былога будынку прадпрыемства зараз разьмяшчаюцца кляштар, трапезная для бедных, сацыяльны прытулак для бяздомных, нядзельная школка, інтэрнат Віцебскай духоўнай вучэльні. Цяпер пра перададзены будынак узгадала кіраўніцтва камбінату і хоча яго вярнуць. У кляштары жывуць 16 манахаў, яшчэ 8 паслушнікаў рыхтуюцца да пастрыгу ў манахі. "Хто выступіць абаронцам кляштара?" -ставіць пытаньне "Витебский курьер".

"Комсомольская правда" в Белорусии" распавядае жахлівую гісторыю пра тое, як у Берасьці безьбілетны пасажыр пакусаў кантралёра, якому давялося зашываць брыво. Цяпер "заяц" павінен выплаціць кантралёру 500 тысяч за маральную шкоду. Ды яшчэ ён атрымаў паўтара гады 1,5 папраўчай працы і 20% з заробку ён павінен выплачываць на карысьць дзяржавы, паведамляе "Камсамолка".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG