Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі і ўкраінскі прэм’ер-міністры не дамовіліся ў газавым пытаньні


Радыё Свабода Масква й Кіеў не змаглі ўзгадніць умоваў паставак расейскага газу ва Ўкраіну. Перамовы ў газавым пытаньні правялі сёньня ў расейскай сталіцы прэм’ер-міністры дзьвюх краін – Міхаіл Фрадкоў і Юры Еханураў.

Расейскі газавы манапаліст “Газпром” плянуе з 2006 году падвысіць цану газу для Ўкраіны да 220 – 230 даляраў за тысячу кубамэтраў. Цяпер Украіна купляе расейскі газ па 50 даляраў за тысячу кубамэтраў.

Мінулым тыднем прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка заявіў пра гатовасьць разьлічвацца за расейскі газ па рынкавых цэнах, аднак пасьля пераходнага пэрыяду. У “Газмпроме” Юшчанкаву прапанову назвалі “непрымальнай”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG