Суботнім вечарам каля пінскай крамы №44 па вуліцы Першамайскай Аляксандар Васільеў бясплатна раздаваў мінакам газэты “Народная Воля”, “Салідарнасьць” і “Белгазету”. Чым для яго гэта скончылася, апавядае галоўны рэдактар незалежнай газэты “Мясцовы час” Віктар Ярашук, якому ўдалося пагаварыць з Васільевым позна ў суботу:
(Ярашук: ) “Да яго падышла загадчыца крамы і загадала, каб ён “не перашкаджаў працаваць”. Васільеў адказаў, што распаўсюджвае газэты ня ў краме, а на вуліцы, таму нікому перашкаджаць ня можа. Пасьля гэтага зьявіліся грузчыкі крамы і пачалі яго зьбіваць. Васільеў па тэлефоне выклікаў міліцыю. Прыехалі міліцыянты, але замест дапамогі на яго быў складзены пратакол за хуліганства — нібыта ён перашкаджаў людзям хадзіць ля крамы і ўвогуле быў завадатарам бойкі. У сваю чаргу, грузчыкі напісалі на Васільева заявы, пасьля чаго яго забралі ў міліцыю... Калі я пад’ехаў у гарадзкі аддзел міліцыі і запытаўся, за што забралі, ён жа сам пацярпелы — там толькі адказалі: на выходныя ён застанецца ў міліцыі, а ў панядзелак павязём у суд”.
Аргумэнты спадара Ярашука — маўляў, замест арышту можна было б выклікаць Аляксандра Васільева ў панядзелак позвай, засталіся без увагі. Сёньня раніцай Васільева сапраўды прывезьлі ў суд, але там пацярпелы запатрабаваў выклікаць сьведкаў бойкі. Працягвае Віктар Ярашук:
(Ярашук: ) “Пасьля гэтага патрабаваньня Аляксандра Васільева зноў адвезьлі ў міліцэйскі падвал, і калі адбудзецца суд — нават невядома. Цяжка штосьці прагназаваць, бо пакуль знойдуць сьведкаў, пакуль даставяць у суд, шмат часу можа мінуць”.
Віктар Ярашук удакладніў, што Аляксандар Васільеў не зьяўляецца сябрам ніводнай палітычнай партыі, аднак актыўна дапамагае дэмакратычнаму руху Піншчыны.
(Ярашук: ) “Ён як валянтэр дапамагае ўсім дэмакратычным сілам у Пінску. Ён нават ня сябар якойсьці партыі. Проста актыўны чалавек, які мае сваю выразна акрэсьленую грамадзянскую пазыцыю”.