Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Бародзіч: “гэтыя выбары ня будуць нармальнымі – усе гэта ведаюць”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Экспэрт у справах Беларусі варшаўскага Цэнтру міжнародных дачыненьняў Войцех Бародзіч лічыць, што прызначэньне выбараў у сакавіку сьведчыць аб слабасьці цяперашняга беларускага кіраўніка, аб тым, што рэжым абірае шлях узмацненьня рэпрэсіяў і што можна чакаць узмацненьня працэсу інтэграцыі з Расеяй.

(Бародзіч: ) “Я думаю, што гэта наступны крок, які паказвае, што Лукашэнка баіцца таго, што апазыцыя аб’ядналася і абрала кандыдата, які мае падтрымку ў рэгіёнах, што вельмі важна.

На жаль, гэтыя выбары ня будуць нармальнымі – усе гэта ведаюць. Я баюся, што прадстаўнікоў апазыцыі будуць садзіць у турмы цягам гэтых трох месяцаў. Што да сувязі гэтага кроку з расейскім фактарам, дык Лукашэнка сказаў, што ня хоча, каб Беларусь была чарговым суб’ектам РФ, але я баюся, што пасьля выбараў Лукашэнка можа сказаць, што хоча, каб гэтыя зьвяз Беларусі і Расеі быў яшчэ мацнейшы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG