Паводле зьвестак, прычынай адмовы названа тое, што Леванеўскі неаднаразова парушаў турэмную дысцыпліну. Рашэньне не вызваляць Леванеўскага на час пахаваньня ягонага бацькі падтрымаў і пракурор Івацэвіцкага раёну. Між тым яшчэ ўчора, 14 сьнежня, начальнік калёніі Міхаіл Кармановіч казаў, што часовае вызваленьне Леванеўскага “цалкам магчымае” і толькі патрабуе ўзгадненьня з пракуратурай. (Падрабязнасьці)
Алег Грузьдзіловіч, Менск Адміністрацыя Івацэвіцкай калёніі, дзе адбывае пакараньне лідэр гарадзенскіх прадпрымальнікаў Валер Леванеўскі, адмовілася адпусьціць яго на пахаваньне бацькі, які памер ад хваробы сэрца 14 сьнежня.
Самае папулярнае
1