Жыхары Салігорску накіравалі зварот у абарону “Народнай Волі” ў Канстытуцыйны суд, Палату прадстаўнікоў, пракуратуру, міністэрства інфармацыі і офіс АБСЭ ў Беларусі.
Яны патрабуюць спыніць беззаконьне ў дачыненьні да штодзённай незалежнай газэты і патрабуюць даць прававую ацэнку дзеяньням дырэктара друкарні “Чырвоная Зорка” Ігара Маланяка і дырэктара “Белсаюздруку” Міхаіла Падгайнага, якія, як лічаць падпісанты звароту, скасавалі дамовы на друкаваньне і распаўсюд газэты з парушэньнямі беларускага заканадаўства.
Гаворыць адна зь падпісантак звароту – сябра каардынацыйнай рады дэмакратычных сілаў Салігорску Ларыса Насановіч:
(Насановіч: ) “Было цяжка зьбіраць подпісы, паколькі кантрактная сыстэма напалохала грамадзянаў. Але знайшліся сьмелыя людзі, і яны паставілі свае прозьвішчы ў падпісных лістах. Гэта і супрацоўнікі вытворчага аб’яднаньня “Беларуськалій”, і прадпрымальнікі, і студэнты, і пэнсіянэры…”
Падпісантка звароту прадпрымальніца Тацяна Кучынская абураная тым, што ня можа набыць у шапіках любімую газэту.
(Кучынская: ) “У “Народнай Волі” праўда была, ня тое, што ў іншых газэтах, у якіх чытаць няма чаго”.
Жыхар Салігорску Аляксандар Цяцура шмат гадоў выпісваў “Народную Волю”.
(Цяцура: ) “Цяпер я не магу падпісацца на яе. Парушаюцца Канстытуцыя, парушаецца маё права на атрыманьне своечасовай і дакладнай інфармацыі”.
Галоўны рэдактар “Народнай Волі” Іосіф Сярэдзіч кажа, што цяпер ідзе сапраўдная барацьба паміж падпісчыкамі газэты і судовымі ўстановамі.
(Сярэдзіч: ) “Людзі сотнямі падаюць скаргі ў суды. Суды спрабуюць усялякім чынам “выкручвацца”, пры гэтым спасылаюцца то на адно, то на другое. Сёньня мы дзьве паласы газэты адвялі для кансультацый сваім падпісчыкам. Напрыклад, калі атрымаеш такі адказ суду, пішы такую скаргу, калі іншы варыянт, пішы іншую скаргу”.
***
Заўтра ў Менскім гаспадарчым судзе адбудзецца разгляд пазову рэдакцыі “Народная Воля” да прадпрыемства “Белпошта”, якая не ўключыла газэту ў падпісны каталёг на другую палову 2006 году. Нагадаем, што з 1 кастрычніка друкарня “Чырвоная Зорка” і ўсе прадпрыемствы “Саюздруку” скасавалі з “Народнай Воляй” дамовы на друкаваньне і распаўсюд выданьня. Цяпер газэта друкуецца ў Расеі і распаўсюджваецца па падпісцы да канца 2005 году а таксама праз бясплатную раздачу.