Як паведаміў Радыё Свабода рэдактар выданьня Міхась Мяцельскі, такое рашэньне прыняла Барысаўскае аддзяленьне “Менскаблсаюздруку”. У афіцыйным тлумачэньні гаворыцца, што скасаваньне дамовы на распаўсюд газэты выклікана яе нізкай рэалізацыяй.
Між тым, рэдакцыя мае сумнеў наконт праўдзівасьці такога тлумачэньня. Паводле спадара Мяцельскага, сёлета “Гоман Барысаўшчыны”, які асьвятляе культурна-асьветніцкія падзеі ў рэгіёне і выдаецца невялікім накладам, рэалізуецца ня горш, чым у папярэднія гады.
Такім чынам, у новым годзе барысаўчане ня змогуць набыць у шапіках “Саюздруку” ніводнага недзяржаўнага выданьня. Раней стала вядома, што “Менскаблсаюздрук” скасаваў дамову на рэалізацыю незалежнай газэты “Барысаўскія навіны”.
Сёньня ж Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіўся задаволіць скаргу недзяржаўнага прадпрыемства “Прэс-сэрвіс” — заснавальніка і выдаўца газэты “Курьер из Борисова”. Як вынік, газэта спыняе існаваньне.