Пытаньне пра барацьбу супраць фінансаваньня тэрарыстаў зьявілася на парадку дня нечакана: першапачаткова яго там не было. Аднак сьпікер Уладзімер Канаплёў паведаміў, што рада палаты прапануе разгледзець гэтую праблему менавіта сёньня. А намесьнік старшыні парлямэнцкай камісіі Юры Андрэеў патлумачыў, што Беларусь далучаецца да міжнароднай барацьбы з тэрарыстамі, і таму патрэбна пасьпяшацца:
(Андрэеў: ) “Гэты законапраект распрацавалі дзеля выкананьня закону Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 году аб ратыфікацыі міжнароднай канвэнцыі аб барацьбе зь фінансаваньнем тэрарызму для прывядзеньня беларускага заканадаўства ў адпаведнасьць з дадзенай канвэнцыяй”.
Такім чынам, Крымінальны кодэкс дапаўняецца артыкулам 290-1, згодна зь якім фінансаваньне тэрарыстычнай дзейнасьці караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці.
Намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Альфер лічыць, што новы закон невыпадкова разглядалі тэрмінова. На ягоную думку, ён упісваецца ў шэраг заканадаўчых дакумэнтаў апошняга часу, скіраваных супраць апанэнтаў дзейнага ў Беларусі рэжыму:
(Альфер: ) “Паколькі ў нас усё ж дзяржава неправавая, а кожны разумеее права і закон так, як ён хоча, таму можа атрымацца так — спачатку затрымаюць на дзесяць дзён, а потым яшчэ — на нявызначаны тэрмін. Бо, клясыфікуючы любую дзейнасьць, якая не адпавядае погляду канкрэтнага чалавека з улады, яе можна прадставіць як дзейнасьць тэрарыстычную. А далей — суд няхай разьбіраецца. Пасядзіць чалавек некалькі месяцаў за кратамі, а потым суд разьбярэцца — ну, не зусім тэрарыстычная дзейнасьць, але пасадзіць трэба. Гэта агульны прынцып тых законаў, якія прынятыя апошнім часам, прынамсі, паправак да Крымінальнага кодэксу, якія прынялі тыдзень таму і цяпер”.
Былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Мечыслаў Грыб лічыць, што трэба абавязкова адрозьніваць сам закон ад практыкі яго ўжываньня:
(Грыб: ) “Нават самы добры закон, самыя добрыя імкненьні могуць быць ператвораныя ў зусім іншае, супрацьлеглае, калі яны апынуцца ня ў тых руках і будуць выкарыстоўвацца ня ў тых мэтах. Супраць самаго закону нічога сказаць нельга. Тэрарызм павялічваецца, толькі сёлета ўжо у сьвеце зафіксавана 3700 тэрарыстычных актаў. Гэта на 50% больш, чым летась. З гэтым злом трэба змагацца. Але калі самы добры закон будзе ў несумленных руках і несумленна будзе ўжывацца і не да тых людзей, дык можа атрымацца тое, што можа атрымацца”.