Учора і сёньня ў Польшчы адбываецца даволі шмат значных падзеяў – гэта і гадавіна ўвядзеньня ваеннага становішча, надзвычай важная для Варшавы дыскусія ў справе будучага буджэту Эўрапейскага Саюзу, аднак зусім нельга сказаць, што гэтыя падзеі адсунулі на другі плян затрыманьне ў Менску Агнешкі Рамашэўскай.
Афіцыйнай рэакцыі на гэта польскіх уладаў пакуль няма, але позна ўвечары ў аўторак прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Польшчы Павал Дабравольскі заявіў, што Варшава вельмі зьдзіўленая тым, што ў дзень, калі беларускі амбасадар у Польшчы Павал Латушка быў выкліканы ў МЗС, каб патлумачыць, чаму ў Беларусь не ўпусьцілі дарадцу прэм’ера Марцінкевіча Міхала Дворчыка, беларускія ўлады робяць тое самае з журналісткай польскага тэлебачаньня.
(Дабравольскі: ) “Калі а 10-й раніцы мы запрашалі беларускага пасла ў МЗС для тлумачэньняў у іншай справе, але таксама якая тычыцца адмовы на ўезд у Беларусь супрацоўніку адміністрацыі прэм’ер-міністра, дык не думалі, што ў гэты ж дзень справа атрымае такі працяг. Мы пільна сочым за сытуацыяй, але дагэтуль ня маем афіцыйных тлумачэньняў чаму так здарылася”
Спадар Дабравольскі адзначыў, што цяперашнія польска-беларускія дачыненьні “нельга назваць добрымі”.
У сваю чаргу прадстаўнік Польскага грамадзкага тэлебачаньня Яраслаў Шчэпаньскі сказаў, што тэлебачаньне не адмовіцца ад адкрыцьця карэспандэнцкага пункту ў Менску – а менавіта для гэтага ў Беларусь ехала спадарыня Рамашэўская – але што тычыцца рэакцыі на затрыманьне журналісткі, дык яна будзе сёньня пазьней.
Артыкулы з загалоўкамі кшталту “Беларусь дэпартуе журналістку тэлебачаньня” ёсьць сёньня ва ўсіх вядучых газэтах. Прыкладам “Газэта выборча” адзначае, што беларускія ўлады робяць гэта нягледзячы на тое, што Агнешка Рамашэўская мае сапраўдную беларускую візу, акрэдытацыю беларускага МЗС і нават рэгістрацыю ў Горадні.
Адметна, што ніводнай з польскіх газэтаў не ўдалося атрымаць камэнтароў ад беларускага боку, што да канкрэтных прычынаў дэпартацыі.