Ва ўсёй цэнтральнай і паўночна-ўсходняй частках Менску абанэнты кампаніі Мабільная лічбавая сувязь (гандлёвая марка “Velcom”) у аўторак ноччу і раніцай на сваіх тэлефонах маглі бачыць інфармацыю: “Няма зоны пакрыцьця”. Ні прымаць званкі, ні рабіць тэлефанаваньні было немагчыма, што ў многіх выклікала абурэньне. Датэлефанавацца да аддзелу абслугоўваньня абанэнтаў па гарадзкім нумары было надзвычай складана — усе апэратары былі занятыя тым, што тлумачылі карыстальнікам прычыны няспраўнасьцяў. Каля 10-й раніцы сытуацыя выправілася, і кампанія папрасіла прабачэньня. Прэсавы сакратар “Velcom” Карына Дзьмітрыева зазначыла, што ніякага ўмяшаньня ў іх працу не было:
(Дзьмітрыева: ) “Гэта абсалютна тэхнічнае пытаньне, нам шкада, што былі нязручнасьці для нашых абанэнтаў, але гэта зьвязана з устаноўкай новага абсталяваньня для пашырэньня ёмістасьці сеткі”.
Карына Дзьмітрыева паведаміла, што збой у сувязі нечакана адбыўся падчас ўвядзеньня ў эксплюатацыю новага камутатара, рэканфігурацыі і пашырэньня ёмістасьці сеткі ў Менску.
Актывістка ініцыятывы “Хартыя’97” Натальля Радзіна нагадала, што раней мела праблемы з кампаніяй “Velcom”, калі пасылала sms-паведамленьні аб удзеле ў дні салідарнасьці. Тады яе тэлефон нечакана адключылі і таксама тлумачылі адключэньне тэхнічным збоем. У гэтую адгаворку спадарыня Радзіна ня верыць, і мяркуе, што праблемы магчымыя і надалей.
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька нагадаў, што ў яго, як і ў некаторых іншых актывістаў апазыцыі, апэратар мабільнай сувязі адключаў тэлефон падчас апошніх прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году — ажно да абвяшчэньня вынікаў ЦВК. Апэратар таксама тады тлумачыў адключэньне збоем на лініі. Спадар Лябедзька мяркуе, што апазыцыі трэба рыхтавацца да падобных збояў і падчас будучай выбарчай кампаніі:
(Лябедзька: ) “Мажліва, гэта проста праводзілася рэпэтыцыя, цяпер можна праводзіць такія навучаньні. Я ведаю, што ў Берасьцейскай і Менскай абласьцях супрацоўнікі сілавых структураў праводзяць навучаньні па лякалізацыі “варожых элемэнтаў, што праніклі на тэрыторыю вобласьці”. Так што, мажліва, і з сувязьзю праводзяцца такія навучаньні — у лякалізацыі сувязі. Каб быць падрыхтаванымі да прэзыдэнцкай кампаніі, калі людзі проста могуць застацца без камунікацыяў, пакуль спадарыня Ярмошына не абвесьціць вынікі”.
Анатоль Лябедзька мяркуе, што ключавыя фігуры каманды адзінага кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі павінны мець альтэрнатыўныя сродкі сувязі.