Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якія падзеі 2005 году вы лічыце найбольш важнымі?


Ганна Соусь, Менск Завяршаецца 2005 год. Якія падзеі ў Беларусі, сьвеце, ва ўласным жыцьці людзі лічаць найбольш важнымі? Гэтым цікавілася нашая карэспандэнтка ў людзей на менскіх вуліцах.

(Карэспандэнтка: ) “Скажыце, калі ласка, якую падзею 2005 году вы лічыце найважнейшай?”

(Спадар: ) “Мне спадабалася, як Лукашэнка выказаўся ў ААН. Ён паказаў сваю думку”.

(Карэспандэнтка: ) “Якая падзея была найгоршая, а якай найлепшая?”

(Спадар: ) “Найгоршай, мабыць, не было, а найлепшая — тое, што пра Беларусь даведаліся ва ўсім сьвеце, калі на дзіцячым Эўрабачаньні Беларусь заняла першае месца”.

(Спадар: ) “Асабіста для мяне — з дачкой памірыўся. Цяпер яна мяне любіць, як і раней. Гэта мне вельмі прыемна”.

(Карэспандэнтка: ) “А найгоршая падзея?”

(Спадар: ) “Домаўпраўленьне ў суд падало на мяне за няўплату за кватэру. Аб’ектыўныя прычыны былі, але мне гэта непрыемна, бо я хачу заўсёды быць законапаслухмяным грамадзянінам”.

(Спадарыня: ) “Калі ў сьвеце, то гэта выбух у Лёндане ў мэтро”.

(Спадар: ) “Развод з жонкай”.

(Спадар: ) “Паступленьне ва ўнівэрсытэт — найважнейшае”.

(Спадар: ) “Для мяне — тое, што я атрымаў правы кіроўцы і паступіў”.

(Спадар: ) “Будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі. Гэта падзея для ўсёй Беларусі. І ня толькі — зь іншых краінаў таксама будуць глядзець на такі помнік. Зрабілі вельмі прыгожа”.

(Спадар: ) “Для мяне — тое, што я быў выпускніком Смалявіцкай гімназіі №1 і паступіў ва ўнівэрсытэт. Для мяне гэта самае важнае на гэты час”.

(Спадар: ) “Адкрыцьцё новых станцыяў мэтрапалітэну”.

(Карэспандэнтка: ) “А што, на вашую думку, было найгоршай падзеяй?”

(Спадар: ) “У сьвеце найгоршае — гэта вайна ў Іраку”.

(Спадарыня: ) “Найважнейшая падзея, якая адбылася ў 2005 годзе — гэта сьвяткаваньне, якое адбылося 3 ліпеня ў Менску. Яно прайшло вельмі прыгожа і сьвяточна. Вельмі добра пагулялі зь сябрамі ў гэты дзень”.

(Спадарыня: ) “Што да мяне, то хачу вучыцца. Калі паступлю, то будзе самая значная падзея для мяне”.

(Спадар: ) “Найгоршае — гэта тое, што здарылася з маёй бабуляй, інсульт, а найлепшае — я пераехаў на новую кватэру”.

(Спадарыня: ) “Мяне скарачаюць, у нас ліквідацыя інстытуту, і я застаюся бяз працы да сьвятаў. Што можна назваць найлепшай падзеяй, калі застаесься бяз працы напярэдадні Новага году”.

(Спадарыня: ) “Для рэспублікі найлешае было сьвяткаваньне 60-годзьдзя вызваленьня Беларусі ад фашыстоўскіх захопнікаў”.

(Спадарыня: ) “А найгоршае — зьмены ў Канстытуцыі”.

***

Рэдакцыя Радыё Свабода на старонцы форуму запрашае слухачоў і наведнікаў пакідаць свае паведамленьні і водгукі. Бягучае пытаньне: "Якія падзеі 2005 году вы лічыце найбольш важнымі?" Калі ласка, дасылайце свае думкі і адказы на старонцы svaboda.org/forum
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG