На дадзены момант у Беларусі няма сталага карэспандэнцкага пункту ніводнага з польскіх тэлеканалаў. Зьмяніць гэтую сытуацыю хоча кіраўніцтва польскага грамадзкага тэлебачаньня. Паводле прадстаўніка тэлебачаньня Яраслава Шчэпаньскага, карэспандэнцкі пункт у Менску будзе адкрыты, нягледзячы на тое, што карэспандэнтка тэлебачаньня Агнешка Рамашэўска, якая раней рабіла матар’ялы зь Беларусі, не змагла ўехаць у гэтую краіну.
(Шчэпаньскі: ) “Мы будзем рабіць усё, каб карэспандэнцкі пункт полськага грамадзскага тэлебачаньня нарэшце пачаў працаваць у Менску. Мы лічым, што нічога не павінна перашкаджаць, каб у суседняй краіне зьявілася такое бюро і займаемся гэтым”.
Пакуль невядома, ці накіруе польскае грамадзкае тэлебачаньне ў Менск іншага карэспандэнта, ці будзе настойваць, каб гэта была менавіта Агнешка Рамашэўска.
Між тым Міхал Дворчык – дарадца прэм’ер-міністра Польшчы ў справах польскай дыяспары – заявіў нашаму радыё, што ізноў зьбіраецца ў Беларусь, каб сустрэцца з актывістамі непрызнаванага афіцыйным Менскам кіраўніцтва СПБ, нягледзячы на тое, што ў мінулыя выходныя беларускія памежнікі не дазволілі яму перасекчы польска-беларускую мяжу.
(Дворчык: ) “Я ўпэўнены, што яшчэ ў сьнежні сёлета сустрэнуся з нашымі сябрамі з Саюзу палякаў Беларусі ў Горадні”.
Міхал Дворчык сказаў беларускай Свабодзе, што ён, як дзяржаўны чыноўнік, зьвярнуўся ў МЗС сваёй краіны з просьбай афіцыйна высьветліць, чаму яго не пусьцілі ў Беларусь.
МЗС Польшчы заяўляе, што “Варшава зробіць усе магчымыя дыпляматычныя крокі, каб высьветліць, чаму дарадцу польскага прэм’ера не пусьцілі ў Беларусь – сярод іншага зьвернецца з запытам у гэтай справе ў беларускую амбасаду ў Варшаве”.
Гл. таксама Карэспандэнтку Польскага каналу затрымалі ў Менскім аэрапорце