У міжнародным круглым стале “Узмацненьне пераходу да дэмакратыі” бралі ўдзел палітолягі, экспэрты і дыпляматы з Чэхіі, Славаччыны, ЗША, Вялікай Брытаніі й Расеі. Беларусь прадстаўляў міжнародны каардынатар “Хартыі-97”, былы віцэ-міністар замежных справаў Беларусі Андрэй Саньнікаў.
Галоўныя тэмы круглага стала – падсумаваньне досьведу новай хвалі ўсходнеэўрапейскіх рэвалюцыяў апошніх сямі гадоў і пэрспэктывы дэмакратызацыі Беларусі.
Адкрыў форум Павал Дэмэш, дырэктар аддзелу Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы амэрыканскага фонду Маршала. Ён зазначыў, што пашырэньне дэмакратыі ў сьвеце становіцца ўсё больш актуальным пытаньнем. Важным крокам у гэтым працэсе сталася пашырэньне Эўразьвязу на краіны Ўсходняй Эўропы. Разам з тым, як сьведчаць сацыялягічныя апытаньні, жыхары заходніх дэмакратычных краінаў у пераважнай большасьці выступаюць супраць ужываньня сілавых мэтадаў у пашырэньні дэмакратыі.
Прааналізаваўшы вынікі новых рэвалюцыяў (1998 году ў Славаччыне, 2000 году ў Сэрбіі, 2003 году ў Грузіі і 2004-га ва Ўкраіне), Павал Дэмэш выдзеліў пяць характэрных асаблівасьцяў:
– усе яны былі мірныя, – яны мелі значны грамадзянскі кампанэнт і адбыліся дзякуючы намаганьням грамадзянскай супольнасьці, – яны адбыліся падчас або ў сувязі з выбарамі, – у іх удзельнічала шмат моладзі – людзей з новым бачаньнем сьвету, – яны мелі праэўрапейскую накіраванасьць.
У іншых постсавецкіх краінах высновы з гэтых падзеяў зрабілі ня толькі апазыцыя, але і ўлады, якія робяць актыўныя намаганьні не дапусьціць падобных падзеяў у сваіх краінах – як гэта можна цяпер заўважыць у Беларусі.
На круглым стале шмат гаварылася пра магчымую палітыку заходніх краінаў у дачыненьні да Беларусі. Аляксандар Вондра, былы віцэ-міністар замежных справаў Чэхіі і былы амбасадар гэтай краіны ў ЗША зьвярнуў увагу на балянс дэмакратыі і стабільнасьці ў пэўнай краіне – чым больш дэмакратыі, тым менш стабільнасьці, і наадварот. Паводле сп. Вондры, Захаду цяпер варта было б не імкнуцца любым коштам захаваць у Беларусі стабільнасьць, як гэта было дагэтуль, а зрабіць стаўку на дэмакратызацыю.
Некалькі ўдзельнікаў зьвярнулі ўвагу на канкрэтныя рычагі ўзьдзеяньня Захаду на беларускія ўлады. Паводле Андрэя Саньнікава, больш актыўную ролю маглі б адыгрываць амбасадары заходніх краінаў у Менску. Яшчэ адзін важны фактар – гандлёва-эканамічныя дачыненьні Беларусі з краінамі Эўразьвязу, якія Захад мог бы больш актыўна выкарыстоўваць для ціску на Менск.
Падчас круглага стала ня раз рабіліся спробы знайсьці ў найнавейшай гісторыі аналёгію цяперашняй сытуацыі ў Беларусі. Найбліжэйшы прыклад быў знойдзены ў Польшчы часоў ваеннага становішча пачатку 80-х гадоў і ў брэжнеўскім Савецкім Саюзе.
Відэа-кліпы (па-ангельску, у фармаце Real Player): Андрэй Саньнікаў (Хартыя-97). 3 хв. 8 сэк. Ян Максімюк (Радыё Свабода). 2 хв. 38 сэк. Камэрон Мантэр (Амэрыканская амбасада). 2 хв. 33 сэк. Сайман Мартын (Брытанская амбасада). 3 хв. 40 сэкунд Астатнія відэакліпы