На сустрэчу з Адамам Ліпіньскім сабраліся актывісты Саюзу палякаў ня толькі з Горадні, але й з раённых цэнтраў вобласьці. Пачынаючы сустрэчу, Ліпіньскі расказаў пра тое, як сёньня беларускія памежнікі не ўпусьцілі ў Беларусь дарадцу прэм’ер-міністра Польшчы ў пытаньнях палякаў за мяжой Міхала Дворчыка: яму вярнулі пашпарт і сказалі, што аб прычынах адмовы ва ўезьдзе ён можа даведацца ў амбасадзе Беларусі ў Варшаве.
Адам Ліпіньскі запэўніў сабраных, што ўрад Польшчы актыўна каардынуе цяпер праграмы дапамогі палякам у Беларусі. Зазначыў, што ўрад вельмі непакоіць тое, як беларускія ўлады перасьледуюць сяброў СПБ, якія надалей працягваюць падтрымліваць Анжаліку Борыс. Пры гэтым Ліпіньскі заўважыў, што польскі бок не пакідае па-за ўвагаю выпадкі парушэньня правоў грамадзянаў польскай нацыянальнасьці ў Беларусі.
Што да перамоўнага працэсу паміж польскімі і беларускімі ўладамі адносна правоў польскай меншасьці ў Беларусі, Анджэй Ліпіньскі назваў цяперашнюю сытуацыю патавай. Пры гэтым Ліпіньскі падкрэсьліў, што польскі ўрад зробіць усё, каб сытуацыю паправіць і змусіць рэжым Лукашэнкі адступіць.