Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі мастацкі авангард – у Празе


Вячаслаў Ракіцкі, Прага У самым цэнтры Прагі адкрылася міжнародная выстава-продаж працаў мастакоў актуальнага, ці авангарднага мастацтва. У ёй бяруць удзел творцы з Францыі, Нямеччыны, Даніі, Чэхіі, Польшчы, Славаччыны, Расеі, Украіны. Сэрбіі. Беларусь на ёй прадстаўляюць Уладзімер Цесьлер і Артур Клінаў. На адкрыцьці экспазыцыі пабываў наш карэспандэнт і пагутарыў з Артурам Клінавым.

(Ракіцкі: ) “Артур, ты бярэш удзел у выставе разам з эўрапейскімі мастакамі. Як выглядае авангарднае беларускае мастацтва ў эўрапейскім кантэксьце?”

(Клінаў: ) “Сёньня ў Беларусі ёсьць вельмі цікавыя аўтары. Я абсалютна ўпэўнены, што яны могуць канкураваць на любой эўрапейскай сцэне. Але спэцыфіка Беларусі ў тым, што ў ёй няма цэласнага авангарднага мастацкага працэсу. Ёсьць аўтары, і ўсё трымаецца толькі на аўтарах, бо няма пляцовак, няма інфраструктуры для гэтага працэсу. У Эўропе гэта сур''ёзная індустрыя, на якую працуюць музэі, галерэі, куратары. Гэта можна параўнаць з фабрыкамі і заводамі”.

(Ракіцкі: ) “І ў такой сытуацыі беларускія аўтары шукаюць для сябе пляцоўкі ў іншых краінах, найперш, краінах Эўрапейскага Зьвязу?”

(Клінаў: ) “Так. І ў прынцыпе, з тых сур''ёзных аўтараў, якія ў Беларусі нешта рэальна робяць, большасьць працуе на эўрапейскіх сцэнах”.

(Ракіцкі: ) “Яны пакідаюць Беларусь, ці, як вы, час ад часу проста ўдзельнічаюць у замежных выставах. імпрэзах?”

(Клінаў: ) “Большасьць усё ж раней ці пазьней пакідае Беларусь. З маёй генэрацыі магу назваць толькі лічаныя адзінкі, хто застаўся. Цішын – у Бэльгіі, Кашкурэвіч – у Нямеччыне, у Бэрліне... Вялікая калёнія маладзейшых беларускіх мастакоў утварылася ў нямецкім Дзюсэльдорфе”.

(Ракіцкі: ) “Каля вашых экспанатаў на гэтай выставе стаяць вельмі сур''ёзныя лічбы. Вы і Ўладзімір Цесьлер ацанілі свае творы вельмі дорага нават для эўрапейскіх калекцыянэраў. Спадзеяцеся, што нешта будзе куплена?”

(Клінаў: ) “Думаю, што наўрад ці нешта будзе куплена. Найперш гэта выстава, арт-праект, а потым продаж. Калі нічога і ня купяць, ня будзе вялікай бяды. А з другога боку, тыя працы, якія я тут выставіў, у пэўным сэнсе ўжо даўно сталі хрэстаматыйнымі, гэта мая клясыка. І я не магу іх прадаваць танна. Спадзяюся, што рана ці позна я іх прадам за рэальны кошт. Але набудуць іх хутчэй за ўсё не прыватныя асобы, а музэі”.

(Клінаў: ) “Для мяне зараз галоўны праект "Горад СОНца", ужо выйшаў альбом. Але альбом – гэта толькі частка праекту. Фактычна, праект "Горад СОНца – гэта праект міту, стварэньне міту. І гэта не фармат выставы, гэта – праект сацыяльны. Ён яшчэ толькі стартаваў. Выхад альбому – першы крок. Мэтафарычна кажучы, гэтую казку пра "горад СОНца" трэба распавесьці ўсяму сьвету. Далей будзе шэраг выстаў, і зь імі паспрабую паезьдзіць па Эўропе”.

Гл. таксама • У Менску прэзэнтаваны ўнікальны фотаальбом "Горад сонца"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG