Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Я лічу, што больш за ўсіх абражае Беларусь таварыш Лукашэнка..."


Радыё Свабода Водгукі слухачоў – 8 сьнежня. Званок на Свабоду. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьць за выказваньні слухачоў.

9 сьнежня 2005 г.

(Барыс: ) “Жадаю па Радыё Свабода зьвярнуцца да Лукашэнкі, які лічыць сябе лідэрам краіны пад назвай Беларусь.

Лідэрства гэтае несапраўднае, фармальнае. Сыходзьце ў адстаўку па добраму! Досыць! Адсядзелі больш за два тэрміны і трэба пакінуць не сваю пасаду разам са сваім нелегітымным, непрызнаным у сьвеце нацыянальным зборышчам. Досыць! Надакучыла адчуваць сябе ахвярай гэтага дыктатарскага рэжыму і вашай вайны з грамадзтвам! Вы сееце ў грамадзтве страх, смутак, варожасьць да суседніх краінаў, хлусьню, а галоўнае – несвабоду, прыгнечанасьць, напружанасьць, гвалт. Досыць! Надакучыла! Саступіце!”

(Спадар: ) “Калі літаральна, дакладна выконваць папраўку Лукашэнкі-Сухарэнкі, то трэба прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці і вышэй названых, і ўсю Палату прадстаўнікоў за пакланеньне перад замежным, за падрыў эканомікі краіны, у прыватнасьці, за тое, што яны глядзяць не тэлевізар “Віцязь” і “Гарызонт”, а японскі “Sony”, ня носяць касьцюм беларускай фабрыкі, а, напрыклад, ангельскі… І яшчэ шмат за што. Гэтым самым яны падрываюць аўтарытэт Беларусі, абражаюць працаўніка краіны, вядуць да затаварваньня складоў і нявыплаты заробкаў, што пагражае існуючаму дзяржаўнаму ладу”.

(Паўлюк: ) “Я лічу, што больш за ўсіх абражае Беларусь таварыш Лукашэнка. Ён ні ў школе, ані ў вышэйшай навучальнай установе ня здолеў вывучаць ні беларускай, ні расейскай мовы, бо ён вывучаў яе на “вершах” Васіля Быкава, які за ўсё жыцьцё ніводнага вершу не напісаў.

Дзе вы знойдзеце, назавіце мне маленькі ці вялікі горад, каб пяцідзесяцігадовы мужык летам на асфальце на лыжах катаўся? Я такога нідзе не сустракаў. Скажыце, які прэзыдэнт, прэм’ер-міністар або нават міністар мог дазволіць сабе ляцець у Японію са сваімі сынамі, каб паглядзець, як гуляюць у хакей. Гэта мог дазволіць сабе прэзыдэнт Беларусі, які абражае ўсіх беларусаў”.

(Генадзь М.:) “Учора памёр выдатны актор і наўпрост найвыдатная асоба Джордж Жжонаў. І ўчора Сэнат Беларусі адначасна ўхваліў лукашэнкаўскія папраўкі амаль без абмеркаваньня.

Два разныя выпадкі на гэтым тыдні, і ня бачныя воку, на першы погляд, насамрэч, калі гаварыць па сэрцу, учора памерла хаця і марная, але апошняя надзея на тое, што гэтыя папраўкі, з-за падобных да якіх калісьці Жжонаў адбухаў у сталінскіх лягерах, ня будуць усталяваныя насамрэч, а застануцца так марнымі. Але сёньня засталося толькі Лукашэнку падпісаць іх – і гані каней у сьветлае мінулае.

Нездарма яшчэ летам на пытаньне прамое аб адносінах да Лукашэнкі Жжонаў казаў: “Наперадзе Расею чакаюць вялікія іспыты. Я баюся, што другая халодная вайна не за гарамі па нашай віне. Таму крытыка Лаўрова, ОБСЭ і танны газ Беларусі нездарма. Супрацьстаяньне толькі пачынаецца. І Беларусі выпадае ганебная роля пачаць першай цяўкаць на ўвесь сьвет”. Такая нашая доля…”

“Да роздуму. Тое, што Расеяй распрацаваны найменны прагматычны варыянт палярнага сусьвету і варыянт прагматычнай другаснай халоднай вайны, ня бачна толькі сьляпому. Таксама толькі бязглузды апазыцыянэр пасьля апошніх развагаў і дзеяньняў Расеі ў бачным сусьветным накірунку мусіць спадзявацца на дапамогу Расеі ў зьнішчэньне рэжыму Лукашэнкі.

У Расеі ўжо на працягу апошніх пяці год паціху, не выходзячы на відавочны канфлікт з Эўропай і Амэрыкай, пачала стварэньне з Кубы, Беларусі, самой Расеі, Сярэдняй Азіі, Ірану, Кітаю і часткай арабскага сусьвету найменнай эўраазіяцкай восі, якая павінна стаць другім полюсам і іграць ролю ня менш чым Злучаныя Штаты Амэрыкі і Эўрапейскі Зьвяз. Таму танны газ Беларусі, зброя і атам Ірану, нафта ды лясныя багацьці Кітаю і падтрымка Сірыі ды астатнім арабскім краінам і Узбэкістану – гэта ўсё зьвяны аднаго ланцуга. Пры чым, усё робіцца па-чэкісцку: крок за крокам, але без агалоскі і мітусьні. Каляровыя рэвалюцыі навучылі Расею рабіць сваю справу надзейна. А для нас застаецца надзейным цяпер варыянт толькі сэрбаў альбо Іраку, бо іншага прабачэньня ўжо ня будзе. Яны добра робяць сваю справу, бо чэкісты, як і гестапаўцы, адрозьніваюцца пасьлядоўнасьцю”.

(Спадар: ) “Вось гэтая пастанова – гэта каменны век, безумоўна. Калі гэты Новікаў спрабуе казаць: “Гляньце, як у Францыі”. Што у Францыі? Як там, мы ўсе дзівіліся, наколькі дэмакратычна, наколькі цярпліва ставіліся людзі да тых, хто там усё паліў і г.д.

Але я згодны з нашым кіраўніцтвам, што вельмі дрэнна, калі нашыя людзі едуць на Захад і паклёпнічаюць на нас, каб санкцыі прымалі. Гэтыя ж санкцыі супраць людзей! Вось гэта недапушчальна! Ці падыйдзе вось гэтая пастанова, каб трохі іх спыніць, ня ведаю.

Але для Мілінкевіча існуе буйное поле дзейнасьці, трэба да народу зьвяртацца!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG