Акрамя працягу пераліцэнзаваньня, бізнэсоўцы прапанавалі яшчэ некалькі варыянтаў вырашэньня праблемы: цалкам адмяніць забарону на продаж альбо хаця б дазволіць рэалізаваць набытую прадукцыю паводле тэрміну годнасьці. Сталічная адміністрацыя заяўляе, што на тэрыторыю Менску ніякія забароны распаўсюджвацца ня будуць. А ўрад канчатковага рашэньня ў гэтай справе пакуль не прыняў, – кажа намесьнік старшыні Беларускага саюзу прадпрымальнікаў Рыгор Рылькоў.
(Рылькоў: ) “Рашэньня няма аб адмене, працягу ці якога іншага. Ну, а ў горадзе пакуль таксама на словах, што “мы сваім дадзім магчымасьць навагодні гандаль працягваць”. Але гэта таксама не аформлена ніякім дакумэнтам, бо маючы на руках пастанову Савету міністраў, гарадзкія ўлады ня могуць заявіць, што яны яе ігнаруюць”.
Як паведаміў спадар Рылькоў, адначасова вядуцца перамовы і пра суадносіны айчынных і замежных тавараў у асартымэнце прыватнага гандляра. Гаворыць намесьнік дырэктара дэпартамэнта па прадпрымальніцтву Яўген Сямёнаў.
(Сямёнаў: ) “Была ў мяне інфармацыя, што дзесьці кагосьці прымушаюць, нібыта 95% тавараў айчыннай вытворчасьці рэалізоўваць. Але хрысьціцца Мінгандаль, што ніхто, нікога, нічога не прымушае. Яны могуць толькі рэкамэндаваць гэта, а ніякай агульнай лічбы няма”.
Гаварыў намесьнік дырэктара дэпартамэнта па прадпрымальніцтву Яўген Сямёнаў. А вось як камэнтуюць сытуацыю ў Беларускім саюзе прадпрымальнікаў. Рыгор Рылькоў:
(Рылькоў: ) “Па беларускіх таварах яшчэ перамовы ідуць. А пакуль нехта патрабуе 70% , нехта 90% і гэтак далей. Але ніводнага дакумэнта на гэты конт няма і усё неафіцыйна адбываецца. А пасьля, калі пачынаеш канцы шукаць, кажуць: а няма такога, гэта вы адкуль узялі?”
Гаварыў намесьнік старшыні Беларускага саюзу прадпрымальнікаў Рыгор Рылькоў. А што думаюць пра павелічэньне долі беларускіх тавараў у асартымэнтным продажы дробныя бізнэсоўцы? Распытваю гандляроў на адным зь менскіх рынкаў:
(Спадарыня: ) “Ёсьць фірмовыя крамы беларускай бялізны і, канечне, людзі пойдуць у фірмовую краму і там набудуць... А да мяне ня пойдуць. Навошта хадзіць па рынку? Натуральна, што зьменшыцца продаж і прадпрымальнікам давядзецца скасоўваць гандлёвыя кропкі”.
(Спадарыня: ) “Мы гандлюем толькі навагоднім таварам, а ў Беларусі нічога навагодняга амаль не вырабляюць. Нехта, праўда, робіць елкі, але такія, што іх лепш не набываць. Дык як мы будзем працаваць? Думаю, гэта згубна для ўсіх тавараў, бо кожны індывідуальны прадпрымальнік стараецца набываць тое, што мае попыт. А калі ўзяць тавар і пакласьці яго мёртвым грузам, дык каму гэта патрэбна?”
(Спадарыня: ) “Не купляюць людзі на рынках беларускі тавар, ідуць толькі ў краму. Бо ў нас добрых тавараў вельмі мала, і яны ў крамах. Наўрад ці іх аддадуць на рынак. У кожным разе, людзі будуць езьдзіць за мяжу, набываць там тавар, прадаваць з-пад прылаўка. Але рынка тады ўжо ня будзе. Ня будзе рынка...”
Гаварылі гандляры менскіх рынкаў. Сытуацыю камэнтуе старшыня грамадзкай арганізацыі прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка.
(Шумчанка: ) “Гэта канцэпцыя разьвіцьця малога бізнэсу ў Рэспубліцы Беларусь: забараняць, навязваць, ліквідаваць. І тое, што парфуму бліжэйшым часам прыбіраюць – гэта таксама лягічна, паколькі Лукашэнка сказаў: праз 2-3 гады вы сыдзеце. І тое, што сёньня малы бізнэс скарачаецца і жыве, як на парахавой бочцы, – вось гэта працяг эпохі Аляксандра Лукашэнкі і увогуле гэтай сыстэмы”.
На сёньня 70% парфумэрнай прадукцыі знаходзіцца на рэалізацыі індывідуальных прадпрымальнікаў. Гэты дакумэнт закранае інтарэсы 20 тысячаў дробных бізнэсоўцаў Менску і 80 тысячаў прыватных гандляроў з ўсёй Беларусі.