Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады забаранілі праваабаронцам зладзіць пікет у Берасьці


Алег Супрунюк, Берасьце Акцыя мусіла адбыццца 11 сьнежня і прымяркоўвалася да Міжнароднага дня правоў чалавека.

7 сьнежня кіраўнік берасьцейскай арганізацыі Беларускага Хэльсынскага камітэту Ігар Маслоўскі атрымаў адказ ад мясцовых уладаў наконт сваёй заявы аб правядзеньні пікету. Намесьнік старшыні гарвыканкаму Вячаслаў Хафізаў паведаміў, што заяўка арганізатараў мерапрыемства не адпавядае патрабаваньням, бо ў ёй адсутнічаюць “меры дзеля забесьпячэньня грамадзкага парадку і бясьпекі”, а таксама не прадугледжаныя мэдычнае абслугоўваньне і ўборка тэрыторыі пасьля правядзеньня акцыі. Гэта стала падставай, каб адмовіць у правядзеньні пікету.

Паводле словаў спадара Маслоўскага, ён ды іншыя праваабаронцы ў часе пікету зьбіраліся ня толькі згадаць чарговую гадавіну з дня прыняцьця ААН Усеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека, але і прыцягнуць увагу грамадзкасьці да цяперашніх праблемаў з распаўсюдам у Беларусі незалежнай прэсы (у прыватнасьці, рэгіянальнай газэты “Брестский курьер”).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG