“Народная воля” сёньня ў кідкім загалоўку “«Аляксандра Ярашука — у прэзыдэнты Беларусі!» “засьвяціла” імя яшчэ аднаго магчымага ўдзельніка выбараў 2006 году. Як паведамляецца, на нядаўні зьезд Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў у Менску была падрыхтаваная рэзалюцыя аб вылучэньні кандыдатуры ад прафсаюзаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду. Чаму гэтая прапанова ня трапіла ў афіцыйныя дакумэнты зьезду і чаго варта чакаць цяпер?, – разважае на старонках “Народнай волі” яе сталы аўтар Вячаслаў Оргіш.
У рубрыцы “Эксклюзіў” “Народная воля” друкуе сёньня інтэрвію са старшынёй Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанідам Козікам. Чытач даведаецца за якія хабары арыштаваныя дырэктар спартова-аздараўленчага комплексу Фэдэрацыі прафсаюзаў Кудак і кіраўнік дырэкцыі па кіраваньню ўласнасьцю ФПБ Сьцяпук. Як піша “Народная воля”, па неафіцыйнай інфармацыі, на допытах гэтыя арыштаваныя гавораць, што грошы бралі ня толькі для сябе.У інтэрвію спадар Козік адказвае таксама на іншыя “нязручныя” пытаньні незалежнага выданьня.
Іншыя тэмы сьвежага нумару “Народнай волі”: “Новае злачынства ў Курапатах” – рэпартаж зь месца чарговага акту вандалізму; “Што рухае наперад польска-эстонска-лiтоўскi эканамічны абмен?” – аналітычны матэрыял; “Хто найбагацейшы ў Расеі?”, – надрукаваны сьпіс зь 50 прозьвішчаў мільянэраў краіны-суседкі”.
“Камсамолка” сёньня паведамляе, што навагоднюю піратэхніку можна прадаваць у Менску толькі з 15 сьнежня. Але ўжо ў сталіцы Беларусі ёсьць пацярпелыя ад “гарачых штучак”. 10-гадовы хлопчык гуляў зь бэнгальскімі агнямі і ледзьве не пазбавіўся рукі... Дарэчы, як адзначае “Камсамолка”, у крамах цяпер няма нават пэтардаў. Затое празь Інтэрнэт у Менску можна заказаць фаервэрк, салюты і нават цалкам узрыўныя батарэі, піша газэта.
Чытачы зь Пінску і рэгіёну пазнаёмяцца сёньня з чарговым нумарам газэты “Мясцовы час”. На першай старонцы – зварот рэдактара Віктара Ярашука.
(Ярашук: ) “Мне прапануюць вызваліць памяшканьне, якое цяпер займае рэдакцыя. А дамова была да лета... Працягваецца ціск. Ад самага пачатку мы не былі ў гандлі “Саюздруку”, потым нам адмовілі ў распаўсюджваньні газэты праз “Белпошту”, і вось цяпер выжываюць з офісу. Але ж з кожным днём павялічваецца колькасьць людзей, якія заключылі дамовы з рэдакцыяй і купляюць газэту непасрэдна ў рэдакцыі. Відаць, гэта пакуль адзінае выйсьце для газэты і ня толькі для нашай, бо я ўпэўнены, што ў хуткім часе распаўсюджвальнікам будзе забаронена прадаваць у горадзе незалежныя газэты”.
Пра зьмест калёнкі рэдактара ў рэгіянальнай газэце “Мясцовы час” паведаміў Віктар Ярашук. Заўтра у аглядзе Радыё Свабода – незалежны друк Магілёўшчыны.