Пра здарэньне паведаміла загадчыца ракуцёўскага музэю Галіна Казакевіч:
(Казакевіч: ) “У нас ёсьць помнік Максіму Багдановічу. Дык вось шыльду нехта зьняў, што тут у 1911 годзе два летніх месяцы жыў і працаваў Максім Багдановіч. І там далей радкі зь яго верша”.
У менскім Літаратурным музэі Максіма Багдановіча, філіялам якога зьяўляецца ракуцёўскі музэй, мне нагадалі радкі з санету, якія зьніклі разам з дошкай. “Хоць зернейкі засохшымі былі, усё ж такі жыцьцёвая іх сіла, збудзілася і буйна ўскаласіла парой вясеньняй збожжа на ральлі”.
Супрацоўнікі Літаратурнага музэю абураныя здарэньнем. Гаворыць вучоны сакратар Ірына Мышкавец:
(Мышкавец: ) “Мае такія прыватныя думкі, што, хутчэй за ўсё, гэта зроблена з-за таго, што там былі бронзавыя літары. Сілумінавая дошка і бронзавыя літары. А камяні гэтыя стаяць на пагорку, ня ў вёсцы, не ў філіяле, як бы так далёка ад людзей. І таму, я думаю, што злачынцы скарысталіся гэтым. Таму што актаў вандалізму няма, надпісаў там ніякіх таксама няма, нічога не зламана, толькі няма дошкі”.
(Карэспандэнт: ) “Колькі гадоў яна прастаяла?”
(Мышкавец: ) “Помнік быў адчынены ў 1977 годзе. Ініцыяваў пастаноўку помніка Менскі абласны краязнаўчы музэй, што ў горадзе Маладэчна”.
Пра здарэньне ў Ракуцёўшчыне заяўлена ў Маладэчанскую міліцыю. Яе супрацоўнік Сяргей Краскоўскі паведаміў, што справай зьнікненьня памятнай дошкі ўжо займаюцца:
(Краскоўскі: ) “Праводзіцца праверка. Заўтра будзем тэлефанаваць, высьвятляць пра помнік, хто ўсталёўваў. То бок крымінальнай справы пакуль яшчэ няма”.