Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь хоча далучыцца да Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва


Валер Каліноўскі, Менск Знаходзячыся ў Пэкіне Аляксандра Лукашэнка заявіў, што кітайскае кіраўніцтва падтрымала ідэю сяброўства Беларусі ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Іншыя краіны-сябры гэтай арганізацыі таксама падтрымліваюць такое меркаваньне.

Паводле А. Лукашэнкі, Беларусі выгадна быць у гэтай арганізацыі ў ролі назіральніка, паколькі тут фармуецца “магутны цэнтар сілы”, і ад супрацоўніцтва зь ім можна мець “салідныя палітычныя і эканамічныя дывідэнды”.

Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва створаная 15 чэрвеня 2001 года, у яе склад уваходзяць Расея, КНР, Узбэкістан, Таджыкістан, Кіргізія. Адной з асноўных мэтаў арганізацыі зьяўляецца міжнародная бясьпека і барацьба з тэрарызмам, сэпаратызмам і экстрэмізмам. У Ташкенце заснаваная Рэгіянальная антытэрарыстычная структур ШАС. Сакратарыят арганізацыі знаходзіцца ў Пэкіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG