Нагадаем, што Дзярждэпартамэнт ЗША і Эўразьвяз выказалі заклапочанасьць прыняцьцем Палатай прадстаўнікоў паправак да Крымінальнага кодэксу. Палажэньні гэтага закону, паводле Вашынгтону і Брусэлю, парушаюць міжнародныя нормы і шматлікія абавязаньні Беларусі па абароне правоў чалавека, уключна з правам на свабоду сходаў і свабоду выказваньня.
Аднак беларускае зьнешнепалітычнае ведамства цьвердзіць, маўляў, “пры распрацоўцы законапраектаў беларускім бокам улічаны міжнародны вопыт”. У заяве гаворыцца: “Пагрозы і абмежаваньні сталі апошнім часам нормай дыпляматычнай практыкі ЗША і Эўразьвязу адносна краінаў, якія не падзяляюць іх палітычных поглядаў”.
Беларускі МЗС падкрэсьлівае, што “такі падыход – абсалютна неадэкватная аснова для разьвіцьця больш цесных і глыбокіх адносінаў зь Беларусьсю”.