Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заўтра – 8 сьнежня – онлайн-канфэрэнцыя з Андрэем Саньнікавым


Радыё Свабода Наступны госьць “Свабоды” – Андрэй Саньнікаў. 8 сьнежня а 13-й гадзіне па менскім часе адбудзецца онлайн канфэрэнцыя з Андрэем Саньнікавым, каардынатарам грамадзянскай ініцыятывы “Хартыя-97” у міжнародных справах.

Андрэй Саньнікаў нарадзіўся ў 1954 годзе ў Менску. Скончыў менскі Пэдагагічны інстытут замежных моваў (1977), Дыпляматычную акадэмію МЗС СССР (1989). Валодае ангельскай, францускай і польскай мовамі.

Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Беларусь.

У 1995-1996 гадох быў намесьнікам міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь; напярэдадні рэфэрэндуму 1996 году пайшоў у адстаўку на знак пратэсту супраць палітыкі Аляксандра Лукашэнкі.

Каардынатар грамадзянскай ініцыятывы “Хартыя-97” у міжнародных справах.

Ляўрэат міжнароднай прэміі імя Бруна Крайскага ў галіне правоў чалавека (2005)

Увага! Пытаньні можна задаваць ужо цяпер, на старонцы форуму svaboda.org/forum.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG