Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік офісу АБСЭ занепакоены артыкулам аб “дыскрэдытацыі РБ”


Радыё Свабода Кіраўнік офісу АБСЭ ў Беларусі Оке Пэтэрсан выказаў глыбокую занепакоенасьць наконт прыняцьця Палатай прадстаўнікоў зьменаў у крымінальны кодэкс.

Паводле дыплямата, гэтыя зьмены “могуць нанесьці сурьёзны ўдар па грамадзянскай супольнасьці і асобным людзям”. У офісе АБСЭ лічаць, што “закон, які ўтрымлівае расплывістыя фармулёўкі, можа прывесьці да адвольнага ўжываньня гэтага заканадаўчага акту”.

Асаблівую заклапочанасьць Оке Пэтэрсана выклікае ўвядзеньне новага артыкулу “дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь”. На думку офіса АБСЭ ў Менску “гэта можа мець нэгатыўныя наступствы для супрацоўніцтва офісу з грамадзянскай супольнасьцю і падарваць высілкі офісу па выкананьні свайго мандату”.

***

Тым часам кіраўнічка рабочай групы па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, нямецкі дэпутат Ута Цапф выказала меркаваньне, што прыняцьце паправак і ўвядзеньне новых артыкулаў у Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы Беларусі парушаюць абавязацельствы Беларусі ў рамках АБСЭ.

Прыняцьце такіх паправак – "гэта катастрофа", лічыць нямецкая дэпутатка. На яе думку, пасьля ўступленьня новага законапраекту ў сілу "за любое выказваньне крытыкі на адрас беларускага прэзыдэнта, уладаў або сытуацыі ў Беларусі будзе пагражаць турэмнае зьняволеньне".

Паводле словаў Цапф, папраўкі "робяць немагчымым усялякага роду палітычны і дэмакратычны дыялёг у краіне".

Гл. таксама: • Папраўкі прэзыдэнта ў Крымінальны кодэкс прынятыя Палатай прадстаўнікоў бязь зьменаў • Вольга Абрамава пра папраўкі ў Крымінальны кодэкс: “Ствараецца інстытут закладнікаў” • Якая рэакцыя жыхароў Менску на папраўкі ў Крымінальны кодэкс? • Старшыня КДБ С.Сухарэнка: “Гэта ня будзе паўтарэньнем 1937 году” • Марэк Буцька: Ці можна цяпер сказаць пра Беларусь, што гэта на 100% таталітарная дзяржава? Так! • Барабара Кудрыцка: Гэта праява сапраўднага, канкрэтнага тэрору • Анджэй Адамчык: Гэта відавочнае абмежаваньне свабоды слова • За "дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь" можна будзе атрымаць 2 гады • Праваабаронцы патрабуюць ад А.Лукашэнкі адклікаць папраўкі • Валянцін Стэфановіч: калі б дэпутаты не хацелі прымаць гэтыя папраўкі, яны б за іх не галасавалі • Богдан Кліх: “Такое права нельга паважаць” • Вацлаў Станкевіч: Беларускія улады надалей самаізалююцца • Акадэмік Вайтовіч: “Дыктатар хоча быць дыктатарам да канца жыцьця” • Амэрыканскі Камітэт па абароне журналістаў выступае супраць паправак Лукашэнкі • Вітаўт Кіпель: Мова паправак нагадвае мне 1940-ы сталінскі год • Мін’юст: суды гатовыя да выкананьня паправак у Крымінальны кодэкс
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG