“Звязда”, 1945 год:
“Канстытуцыя СССР прадстаўляе грамадзянам СССР роўнапраўе, незалежна ад іх нацыянальнасці і расы, ва ўсіх галінах гаспадарчага, дзяржаўнага, культурнага і грамадска-палітычнага жыцця. Канстытуцыя строга карае за ўсялякую пропаведзь расавай або нацыянальнай варожасці. Наш асноўны закон выхоўвае совецкіх людзей у духу сталінскай дружбы народаў. Канстытуцыя забяспечвае ўсім працоўным нашай краіны права на працу, права на адпачынак, права на асвету і на матэрыяльнае забеспячэнне ў старасці. Яна дае совецкаму чалавеку шырокія магчымасці для рознастайнага развіцця”.
“Беларус”, 1975 год. Пра вечарыну з нагоды 50-годзьдзя Кастуся Акулы:
“Пасьля традыцыйнага торту, сп.Акула атрымаў падарунак, камплет посуду на восем чалавек. У ліку прамоўцаў быў і Яго Высокапрэасьвяшчэнства Ўладыка Мікалай… Сп.Акула, ад сябе й ад прысутнай сям’і дзякаваў сваім сябром і супрацоўнікам за шчодрасьць, абяцаў і далей працаваць у розных дзялянках беларускага жыцьця. Вечарам 16-га лістапада сп.К.Акула выступіў на мясцовай тэлевізійнай станцыі 79, на працягу 10 хвілін гаварыў на тэму “Інфляцыя й маральнасьць”.
“Советская Белоруссия”, 1995 год. Тэатральны мастак Яўген Чамадураў адказвае, што было найбольш непрыемным для яго ў працы:
“Імпрэзы для партыйнай эліты. У дні падрыхтоўкі такога мерапрыемства творчае жыцьцё тэатру цалкам спынялася. Праграмы такіх канцэртаў складаліся паводле аднаго шаблёну, зацьвярджаліся і кантраляваліся апаратам ЦК. У гэтых імпрэзах галоўнае месца займалі асабліва любімыя партфункцыянэрамі выступленьні самадзейных фальклёрных ансамбляў… Клясычны балет і опэрныя арыі душы партыйнай эліты былі чужыя…”