У заяве гаворыцца, што “ЗША далучаюцца да Эўразьвязу, каб выказаць чарговы раз сваю занепакоенасьць разьвіцьцём сытуацыі ў Беларусі. Палата прадстаўнікоў Беларусі ўхваліла папраўкі да Крымінальнага кодэксу. Палажэньні закону парушаюць міжнародныя нормы і шматлікія абавязаньні Беларусі па абароне правоў чалавека, уключна з правам на свабоду сходаў і свабоду выказваньня. Закон скіраваны на запалохваньне грамадзян Беларусі і здушэньне свабоды слова ў час, калі краіна рыхтуецца да прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году.
Злучаныя Штаты заклікаюць Палату прадстаўнікоў Беларусі перагледзець сваё рашэньне і адклікаць законапраект у адпаведнасьці з абавязаньнямі, узятымі па лініі АБСЭ. Злучаныя Штаты таксама заклікаюць уладныя органы Беларусі зрабіць канкрэтныя крокі, каб прадэманстраваць сваё жаданьне паважаць дэмакратычныя каштоўнасьці і законнасьць, каб забясьпечыць поўную павагу да правоў грамадзян Беларусі.
Прыняцьце такога антыдэмакратычнага закону можа прывесьці да сур’ёзных наступстваў для беларускіх уладаў. Злучаныя Штаты гатовыя ўжыць далейшыя абмежавальныя меры супроць адказных уладных органаў у выпадку, калі яны адмовяцца прытрымлівацца міжнародных стандартаў. Разам за Эўразьвязам, мы заклікаем улады Беларусі адхіліць гэты законапраект.”