Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што думаюць пра папраўкі ў Крымінальны кодэкс жыхары Віцебску?


Браніслава Станкевіч, Віцебск Што думаюць пра папраўкі ў Крымінальны кодэкс жыхары Віцебску? Ці можна прыцягваць чалавека да крымінальнай адказнасьці за публічнае выказваньне сваёй незадаволенасьці ўладай альбо становішчам у дзяржаве?

(Спадарыня:) “Я нават пытаньне так не ставіла б: варта ці не. Бо гэта сьмешна і нават неразумна выглядае, бо, незалежна ад нормаў, прапісаных у заканадаўстве, кожны чалавек мае сваю думку. І, адпаведна, мае права яго выказаць.”

(Хлопец:) “Я лічу, што прыцягненьне да крымінальнае адказнасьці за падобныя рэчы ёсьць расправай з палітычнымі апанэнтамі і выкарыстаньнем крымінальнага заканадаўства ў сфэры, якая яму не ўласьцівая. І такое не дапушчальна ў цывілізаванай краіне.”

(Дзяўчына:) “На маю думку, увогуле ніхто не можа сказаць, што гэта слушна. У мяне проста няма слоў, каб казаць пра такія законы, бо гэта ўжо пачынаецца такое: "крок улева або крок управа -- расстрэл". Цяжка дыхаць робіцца ўжо!”

(Спадар:) “А што ўжо тут такога асаблівага, калі чалавек гаворыць, што яму нешта не падабаецца? Цяпер так казаць ужо нельга? Ды будуць жа гаварыць усё адно!”

(Дзяўчына:) “Ну, калі нехта кажа “Я незадаволены сваім жыцьцём”, то ў гэтым няма нічога дрэннага. А вось калі ён заклікае да нейкай рэвалюцыі, перавароту, паўстаньня, то за гэта, можа, варта нават і “пасадзіць”.

(Спадар:) “Сваю краіну трэба паважаць! Тым болей – свайго прэзыдэнта! Таму правільна зробяць, калі выдадуць такі артыкул”.

(Дзяўчына:)” Мне такая мадэль беларускай дэмакратыі ўсё больш нагадвае аўтарытарызм. Я – супраць аўтарытарызму, я – за дэмакратыю!”

(Спадарыня:) “Я лічу, што прыцягваць за такое да крымінальнае адказнасьці нельга, бо кожны чалавек мае права мець уласнае меркаваньне. Ён жа нічога ня робіць! А ўжо гаварыць мусіць мець права абсалютна свабодна!” (Спадар:) “Часы Сталіна прайшлі. І ў кожнай нармальнай эўрапейскай краіне ёсьць апазыцыя. Я ў палітыцы ня дужа разьбіраюся, але такі закон – няправільны: я мушу мець магчымасьць казаць усё, што хачу!”

(Хлопец:) “У нас такія людзі, якім усё ў краіне падабаецца, працуюць хіба што ў міліцыі ці пры самім прэзыдэнце. У іх і заробак высокі, і жывуць яны заможна. Незадаволеных людзей, я лічу, у нас большая палова, а свабоды слова ў іх няма. Карацей, я супраць такога закону!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG