Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дакладчык ПАРЭ: “папраўукі выклікаюць сур’ёзную трывогу”


Міхал Стэльмак, Менск Унясеньне паправак у крымінальнае заканадаўства Беларусі можа быць скарыстана яе ўладамі для барацьбы з іншадумствам. Пра гэта ў інтэрвію нашаму радыё заявіў адмысловы дакладчык Парляманцкай Асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) ў справе Беларусі, парлямантар з Азэрбайджану Азім Малазадэ.

Азім Малазадэ выказаў занепакоенасьць з прычыны сёньняшняга ўхваленьня Палатай прадстаўнікоў паправак у Крымінальны кодэкс Беларусі:

(Малазадэ: ) “Папраўкі да Крымінальнага кодэксу выклікаюць сур’ёзную трывогу. Рэч у тым, што мы баімся, што гэтыя папраўкі будуць скарыстаныя для перасьледу іншадумства, будуць скарыстаныя для перасьледу журналістаў і прадстаўнікоў няўрадавых арганізацыяў Беларусі”.

Ён паведаміў, што зьмены сытуацыі ў Беларусі, якія могуць справакаваць згаданыя папраўкі, абавязкова знойдуць адлюстраваньне ў ягоным дакладзе пра Беларусь. Гэты даклад, як мяркуецца, адмысловы дакладчык ПАРЭ агучыць на чарговай сэсіі гэтай арганізацыі, правядзеньне якой заплянавана ў наступным годзе.

Прыняты законапраект, на думку Азіма Малазадэ, не служыць стварэньню найлепшых умоваў для правядзеньня ў Беларусі у 2006 годзе свабодных і справядлівых прэзыдэнцкіх выбараў.

Разам з тым азэрбайджанскі палітык і прадстаўнік ПАРЭ выказаў упэўненасьць, што беларускае грамадзтва, нягледзячы на новыя для складанасьці, не ўпадзе духам:

(Малазадэ: ) “Мы мяркуем, што беларускі народ знойдзе ў сябе сілы, для таго, каб прайсьці праз гэты цяжкі пэрыяд сваёй гісторыі”.

Гл. таксама: • Папраўкі прэзыдэнта ў Крымінальны кодэкс прынятыя Палатай прадстаўнікоў бязь зьменаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG