Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Офіс АБСЭ занепакоены папраўкамі ў Крымінальны кодэкс


Алесь Дашчынскі, Менск Офіс АБСЭ ў Менску занепакоены зьмяненьнямі ў крымінальны кодэкс Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным прэс-рэлізе місіі. Яе кіраўнік, амбасадар Аке Пэтэрсан выказаў глыбокую заклапочанасьць з нагоды прыняцьця Палатай прадстаўнікоў зьменаў у крымінальны кодэкс Беларусі, якія “могуць нанесьці сур’ёзны ўдар па грамадзянскай супольнасьці і пэўных асобах”.

Гэты закон “Аб увядзеньні дапаўненьняў і зьмяненьняў у некаторыя заканадаўчыя акты Беларусі ў пытаньні ўзмацненьня адказнасьці за дзеяньні, накіраваныя супраць чалавека і грамадзянскай бясьпекі” мае расплывістыя вызначэньні. Калі ён будзе ўхвалены, то ён здольны прывесьці да адвольнага прымяненьня гэтага заканадаўчага акту.

“Прадугледжаныя законам палажэньні могуць прывесьці да грубых парушэньняў шэрагу прынцыпаў і абавязацельстваў АБСЭ, прынятых Беларусьсю, – сказаў амбасадар Аке Пэтэрсан. – Увядзеньне новага артыкулу “дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь” выклікае асаблівую заклапочанасьць, паколькі прадугледжваецца крымінальная адказнасьць за прадстаўленьне міжнароднай арганізацыі непраўдзівай інфармацыі адносна сытуацыі ў краіне. Офіс АБСЭ ў Менску лічыць, што гэта можа мець адмоўныя наступствы для супрацоўніцтва паміж Офісам і грамадзянскай супольнасьцю і можа на справе падарваць намаганьні Офіса ў выкананьні свайго мандату”.

Гл. таксама: • Папраўкі прэзыдэнта ў Крымінальны кодэкс прынятыя Палатай прадстаўнікоў бязь зьменаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG